1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека ў Беларусі: падзеі тыдня

23 апреля 2010 г.

Гомельская пракуратура лічыць законнымі ператрусы ў журналістаў і іх допыты, апазіцыянераў асудзілі на суткі арышту за несанкцыянаваную акцыю, дэмакратычнага кандыдата прымусілі адмовіцца ад удзелу ў выбарах.

https://p.dw.com/p/N4oU
Молоток судьи - символ правосудия - лежит на столе
Фото: picture-alliance/ dpa

Гомельская абласная пракуратура знаходзіць адпаведнымі заканадаўству ператрусы ў журналістаў і іх допыты, актывістаў апазіцыі прыгаварылі да адміністратыўнага арышту за правядзенне недазволенай акцыі, з прычыны ўціску на маці з боку спецслужбаў апазіцыйны кандыдат у дэпутаты быў змушаны зняцца з выбараў.

Ператрусы ў законе

Председатель БАЖ Жанна Литвина
Кіраўнік БАЖ Жанна ЛітвінаФото: AP

Пракуратура Гомельскае вобласці, разгледзеўшы зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) з нагоды ператрусаў і допытаў шэрагу журналістаў, прыйшла да высновы, што ў расследаванні справы аб паклёпе на былога кіраўніка абласнога ўпраўлення КДБ Івана Каржа не было парушэнняў заканадаўства. "Па стане на 15 красавіка 2010 году канчатковага рашэння па гэтай крымінальнай справе не прынята"”, - гаворыцца ў адрасаваным БАЖ лісце за подпісам намесніка пракурора Гомельскае вобласці.

На пачатку сакавіка БАЖ накіраваў адкрыты ліст на імя Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча, у якім выказаў меркаванне, што следчыя мерапрыемствы былі санкцыянаваны пракурорам без відавочнай прычыны, і што дэклараваныя мэты ператрусаў не адпавядаюць рэальным.

Дзеянні следчых БАЖ расцаніў як "грубае ўмяшальніцтва ў свабоду журналісцкай дзейнасці". Асацыяцыя заклікала пракурора неадкладна зрабіць захады па вяртанні адабранай у журналістаў маёмасці, неабходнай ім для прафесійнай дзейнасці, і прыняць захады пракурорскага рэагавання "дзеля аднаўлення законнасці, абароны парушаных правоў і законных інтарэсаў журналістаў".

Генеральная пракуратура пераадрасавала зварот "для разгляду па сутнасці" у Гомельскую абласную пракуратуру пракурору Валянціну Шаеву, які і санкцыянаваў правядзенне ператрусаў у некаторых журналістаў, у тым ліку ў намесніцы галоўнага рэдактара незалежнай газеты "Народная воля" Марыны Коктыш.

Затрыманне журналіста

А тым часам 21 красавіка на Маскоўскім праспекце ў Віцебску, непадалёк ад рэжымнай установы, супрацоўнікі міліцыі затрымалі незалежнага журналіста Уладзіслава Стараверава. Ад таго дня ў гэтай установе адбываюць пакаранне грамадскія актывісты Сяргей і Віталь Каваленкі, асуджаныя судом Кастрычніцкага раёну абласнога цэнтра за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

Бело-красно-белый флаг
Супраць Сяргея Каваленкі распачалі адміністратыўную справу за вывешванне бел-чырвона-белага сцягаФото: Bymedia

У Першамайскім РАУС, куды даставілі журналіста, у яго адабралі касету з адзнятым відэаматэрыялам. Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што маюць намер вывучыць змест касеты, пасля чаго яе вернуць. Позна ўвечары Уладзіслава Стараверава адпусцілі.

Справа братоў Каваленкаў

Цяпер непасрэдна да справы братоў Каваленкаў. Кастрычніцкі раённы суд Віцебску прыгаварыў сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку да сямі сутак адміністратыўнага арышту за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванай акцыі, удзельнікам якой суд прызнаў і малодшага брата апазіцыянера - Віталя Каваленку. Апошні асуджаны на шэсць сутак адміністратыўнага артышту, а таксама на штраф за дробнае хуліганства.

Сяргей Каваленка надоячы ўзняў бел-чырвона-белы сцяг перад будынкам гэтага самага суда. Там мусіў адбывацца разгляд яго крымінальнай справы за вывешванне гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга на гарадзкой навагодняй елцы. Суд па крымінальнай справе перанеслі, і супраць Сяргея Каваленкі распачалі адміністратыўную справу за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.

Адмова пад уціскам

Актывіст "Маладога фронту" Уладзімір Дзявятка, які балатаваўся ў дэпутаты Мінскага гарадскога савету ад кааліцыі "Новае пакаленне", пад уціскам на яго маці з боку Камітэту дзяржаўнай бяспекі быў змушаны адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Як адзначае прэс-служба арганізацыі, супрацоўнікі камітэту спрабавалі запалохаць Уладзіміра Дзявятку, перашкаджалі яму ўдзельнічаць у выбарах, выклікалі на прафілактычныя гутаркі да кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэту, студэнтам якога з’яўляецца маладафронтавец.

Як паведамляецца ў рэлізе прэс-службы "Маладога фронту", да маці Уладзіміра Дзявяткі на працу прыйшоў супрацоўнік КДБ, які запалохваў жанчыну, пагражаў адлічэннем сына з ВНУ і з гэтай прычыны спыненнем атрымання Уладзімірам сацыяльнай пенсіі ў звязку са смерцю яго бацькі. З клопатаў пра маці, якой Уладзімір дапамагае з гэтай сацыяльнай пенсіі, актывіст прыняў рашэнне спыніць свой удзел у мясцовых выбарах.

Правозащитники Валентин Стефанович и Алесь Беляций
Сябра Рады Праваабарончага цэнтру "Вясна" юрыст Валянцін Стэфановіч (злева)Фото: Bymedia

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру "Вясна" юрыст Валянцін Стэфановіч лічыць уціск з боку спецслужбаў на маці кандыдата ў дэпутаты, як і на самога кандыдата, грубым парушэннем не толькі Выбарчага кодэкса, але і заканадаўства ўвогуле. Па словах праваабаронцы, у аказанні такога кшталту ўціску на сваякоў кандыдата з мэтай дамагчыся зняцця яго з выбараў углядаецца склад крымінальнага злачынства. "Такія дзеянні, як аказанне ўціску на каго б там ні было з мэтай перашкодзіць удзельнічаць у выбарах, наўпрост забаронены Выбарчым кодэксам", - падкрэсліў юрыст.

Валянцін Стэфановіч адзначыў, што шматлікія факты ўціску на патэнцыйных удзельнікаў выбараў у мясцовыя саветы мелі месца яшчэ на стадыі рэгістрацыі ініцыятыўных груп, калі на іх сябраў аказваўся ўціск па месцы працы ці вучобы. Людзі адмаўляліся ад свайго удзелу ў ініцыятыўных групах, адклікалі свае подпісы, што давала падставу адмовіць у рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты многім актывістам дэмакратычных сілаў.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў
Рэдактар
:Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме