1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека ў Беларусі: агляд падзеяў тыдня

Tatsiana Proshchenka18 июня 2010 г.

У Беларусі працягваюцца перашкоды ў працы незалежных журналістаў, "Міжнародная амністыя" рыхтуе кампанімю ў абарону асуджанага дэмакратычнага актывіста, праваабаронца накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

https://p.dw.com/p/NwqK
На столе лежит судейский молоток - лдин из символов правосудия
Фото: Bilderbox

Праваахоўныя органы працягваюць чыніць перашкоды ў працы незалежных журналістаў, Amnesty international рыхтуе кампанію ў падтрымку актывіста дэмакратычнага руху, асуджанага за адмову служыць у войску, гомельскі праваабаронца накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Затрыманне журналістаў

Праваахоўныя органы Беларусі працягваюць чыніць перашкоды ў дзейнасці незалежных журналістаў. 15 чэрвеня каля будынку Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістак Вольгу Жарнасек і Насту Краўчук, якія мерыліся асвятляць акцыю актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!". Каля ўваходу ў БДУ прадстаўнікі кампаніі раздавалі студэнтам улёткі са зваротам лідэра кампаніі паэта Уладзіміра Някляева.

Милиция задерживает участника акции протеста
Праваахоўныя органы Беларусі працягваюць чыніць перашкоды незалежным журналістамФото: AP

Абедзвюх журналістак міліцыянты, якіх выклікалі супрацоўнікі службы аховы універсітэта, даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна беларускае сталіцы, дзе высветлілі асобы затрыманых і праверылі іх асабістыя рэчы. Пасля гэтага журналістак адпусцілі без складання пратаколаў. Па словах Насты Краўчук, пакуль журналісткі спрачаліся з аховай універсітэта, адбылася патасоўка, у выніку чаго была сапсаваная журналісцкая відэакамера.

Абараніць актывіста

У Мінску 15 чэрвеня прайшоў "круглы стол" на тэму "Абарона беларускай мовы ў Беларусі: Яўген Якавенка", ініцыяваны Партыяй "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел белрускія палітыякі, грамадскія дзеячы, а таксама праваабаронцы. Пад час "круглага стала" была абмеркаваная сітуацыя вакол гомельскага актывіста БХД, прызыўніка Яўгена Якавенкі, асуджанага да аднаго году абмежавання волі за жаданне праходзіць альтэрнатыўную службу і за патрабаванне да ваенкамату дасылаць яму позвы на беларускай мове.

Удзельнікі мерапрыемства пакінулі свае подпісы пад зваротам, які будзе накіраваны прэзідэнту Беларусі, а таксама ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў Генеральную пракуратуру.

Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч адзначыў, што праваабарончая арганізацыя Amnesty international зараз рыхтуецца правесці тэрміновую кампанію з патрабаваннем адмены выраку Яўгену Якавенку. Па словах праваабаронцы, выпадак Якавенкі знаходзіцца менавіта ў кампетэнцыі "Міжнароднай амністыі", бо маладзён пацярпеў з-за свайго патрабавання прадаставіць яму магчымасць праходзіць альтэрнатыўную службу, матывуючы гэта тым, што з’яўляецца пацыфістам.

Юрист Валентин Стефанович (на фото слева)
Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч (злева)Фото: Bymedia

Аднабаковы суд

Сам жа разгляд справы, як адзначае Валянцін Стэфановіч, праходзіў даволі традыцыйны і аднабакова. Па словах юрыста, суд фактычна не даў ацэнкі таго, што казаў Яўген Якавенка менавіта пра свае перакананні, пра тое, што ён звяртаўся пісьмова ў ваенкамат з такой просьбай. У вырак паклалі фармальныя падставы, што ён сістэматыўна не з’яўляюўся на выклікі ванкамата, што ён падвяргаўся прыводам, хаця, як адзначае праваабаронца, пісьмова гэтыя прыводы не былі аформленыя. Апроч таго, позвы Якавенка не атрымліваў і не распісваўся, бо прасіў, каб усе стасункі ваенкамата з ім былі па-беларуску.

Зараз чакаецца абскарджванне вынесенага Яўгену Якавенку прысуду ў Гомельскім абласным судзе. Як бы то ні было, Валянцін Стэфановіч усё ж спадзяецца, што маладзён зстанецца на волі. Юрыст мяркуе, што закон аб амністыі, які ўжо ўхвалены Саветам Рэспублікі і неўзабаве павінен быць падпісаны прэзідэнтам, распаўсюдзіцца на Якавенку, і ён будзе амніставаны. "Але факт асуджэння ў гэтай сітуацыі нас вельмі турбуе, таму мы звяртаем на гэта пільную ўвагу", - падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

Скарга ў ААН

Здание ООН в Нью-Йорке
Анатоль Паплаўны накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавекаФото: AP

Праваабаронца з Гомеля Анатоль Паплаўны накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Праваабаронца быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыі "Ланцуг набыякавых людзей". Анатоль Паплаўны просіць устанавіць факт парушэння з боку Рэспублікі Беларусь яго правоў на справядлівы суд, выказванне меркаванняў і правядзенне мірных сходаў.

Як канстатуе ў сваім звароце праваабаронца, суд не дапусціў да ўдзелу ў разглядзе справы ягонага прадстаўніка – прафесійнага юрыста. Апроч таго, вызначыўшы ў Гомелі адзінае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама ўсклаўшы на арганізатараў мірных сходаў абавязкі па заключэнні дамоваў на платнай аснове з міліцыяй, камунальнай і медычнай службамі абласнога цэнтра, улада, па словах спадара Паплаўнага, паставіла пад сумнеў саму сутнасць правоў, гарантаваных кожнаму грамадзяніну артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Апроч Анатоля Паплаўнага, аналагічныя скаргі падалі яшчэ іншыя ўдзельнікі акцыі, што адбылася летась 7 траўня на дзесятыя ўгодкі гвалтоўнага знікнення экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі генерала Юрыя Захаранкі.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў
Рэдактар: Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще