Па абодва бакі беларуска-польскай мяжы дзейнічаюць нелегальныя брыгады перавозчыкаў грузаў праз мытню
Тых, хто займаецца перавозкай чужога товару праз мяжу, па-польску называюць «мрувки» - мурашкі. За невялікую плату яны вязуць у Польшчу спіртныя напоі і цыгарэты, якія купляюць у магазінах свабоднага гандлю наўпрост на мяжы. У схоўках аўтамабіляў за кардон перавозіцца паліва, якое ў Беларусі пакуль таннейшае, чым у Польшчы.
У Гародню вязуць тое, што раздаюць арганізатары перавозкі чужога тавару на вакзале польскага мясцечка Кузніца: адзенне, абутак, гаспадарчае начынне, прадукты харчавання.
Фармальна так званыя «мурашы» не парушаюць закон: кожны з іх вязе нібыта для асабістых патрэбаў не больш за 5 кг прадуктаў і не больш за 50 кг прамысловых тавараў. Пры гэтым пошліну яны не плацяць і праходзяць мяжу па «зялёным калідоры».
Чужы тавар у Гародні «мурашы» развозяць па пэўных адрасах. Так на гарадзенскіх рынках з»яўляюцца рэчы, перасунутыя праз мяжу. без мытнага статыстычнага ўліку, які павінны весці прадпрымальнікі – гандляры імпартным таварам.
Чаму вогуле існуе такая з»ява, як арганізаваная перавозка тавару без мытнай пошліны? Незалежны эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, что таким чынам с дапамогай «мурашоў» прадпрымальнікі пазбягаюць высокіх падаткаў, а сетка перавозчыкаў, жадаючых зарабіць, існуе таму, што на Гарадзенчыне не хапае працоўных месцаў з нармальнай аплатай.
На думку Яраслава Раманчука – гэта сумесны спосаб выжыць у вельмі кепскім дзелавым клімаце, дзе дзяржава манапалізавала рынак працы, а прадпрымальнікі пакутуюць ад сваёй актыўнай дзейнасці.
Нядаўна «Нямецкая хваля» паведамляла аб ліку безпрацоўных на Беларусі – працу ў краіне шукаюць больш за 1,5 адсотка ад працаздольнага насельніцтва.
У памежнай Гародні безпрацоўных у 10 разоў больш, чым сведчаць афіцыйныя лічбы, свярджаюць у Гарадзенскім абласным упраўленні статыстыкі. Частка гарадзенцаў знайшла для сябе такі спосаб заробка, як перавозка тавараў праз мяжу. Адзін з арганізатараў «мурашоў» кажа, што невядома, хто больш парушае закон, - яны ці дзяржава, якая стварыла жахлівыя ўмовы для існавання сваіх грамадзян».