Мікалай Статкевіч: "Каб крыху напалохаць Расію..."
24 января 2008 г.Мікалай Статкевіч: “Беларускі рэжым, каб крыху напалохаць Расію і прымусіць яе да больш таннага кошту на газ і да льготных умоў для наступных крэдытаў, некага выпускае, некага саджае. Улады б хацелі, каб вызваленне Аўтоховіча і Дашкевіча было ўспрынята Еўропай як станоўчы сігнал. Можа, сустрэнуцца з некім з еўрапейскіх палітыкаў з тым, каб Масква напалохалася, што ўвядут Беларусь у Еўропу, і стала больш паддатлівай на перамовах па газу і чарговаму крэдыту на два міл’ярды даляраў.
Адбываецца не легалізацыя рэжыму, а тое, што я называю гандлем людзьмі. Больш за 50 чалавек пасля акцыі прадпрымальнікаў сядзяць у адміністрацыйнай турме, пасаджаны на тры гады журналіст Здвіжкоў. І трэба для падтрымання мінімальнага ўзроўню палітвязняў крыху адступіць назад. Але ўлады вельмі неахвотна пойдуць на тое, каб выпусціць усіх, бо гэта зменьшіць страх у краіне. А гэта для іх вельмі непажадана”.