1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

„Мэнэджер па культуры“: Даволі цяжка прыцягнуць увагу нямецкай грамадскасці да беларускай культуры

Якуб Хут

На працягу 13 гадоў нямецкі фонд Робэрта Боша патрымлівае абмен паміж Заходняй і Ўсходняй Еўропаю ў сфэры культуры. Адзiн са сталых праектаў фонду–праграма „мэнэджэры па культуры“. Распавядае беларускі ўдзельнік праекту:

https://p.dw.com/p/9HBy

Хто мае справу з недзяржаўным сектарам Беларусі, той і ведае Фонд Робэрта Боша. Ужо трыдцаць гадоў, як фонд патрымлівае абмен паміж Заходняй і Ўсходняй Еўропаю ў сфэры грамадзянскай супольнасці і культуры. Адзiн са сталых праектаў фонду – праграма „мэнэджэры па культуры“. Згодна ёй, штогод 12 маладых выпускнікоў ВНУ усходнееўрапейскіх краінаў прыязджяюць у Нямеччыну на стажыроўку ў нямецкіх недзяржаўных арганізацыях. У сераду ў Берліне фонд арганізаваў імпрэзу дзеля развітання са сваімі стыпендыятамі бягучага году.

Каля ста пяцідзесяці людзей сабраліся ў берлінскім доме культуры „Калькшойнэ“. Яны маглі ўбачыць прэзентацыю праектаў „мэнэджэраў па культуры“. Маладыя людзі прыбылі з двянаццаці краінаў усходняй Еўропы ды арганізавалі буйнейшыя праекты ў Нямеччыне: Ад цягніка украінскай літаратуры, які ездзіў праз усю Нямеччыну, да фэстываля літвійскай культуры ў горадзе Дортмундзе, на якім пабылі больш за десяць тысячаў людзей. Сёлета, паводле праграмы фонду прыехаў таксама адзін малады „мэнэджер па культуры“ з Беларусі. Алесь Кудрыцкі, журналіст газеты „Наша Ніва“, працаваў адзін год у Акадэміі Нямецкай Пратэстанцкай царквы ў горадзе Вітэнбергу. З мяркавання Кудрыцкага, даволі цяжка прыцягваць увагу грамадскасці да экзатычнай тэмы беларускай культуры ў маленькім горадзе з 50 жыхарамі:

«Я ўсё ж такі пад канец пабачыў, што ў такім горадзе, як Вітэнбэрг, найбольш рэальна займацца спачатку нейкімі маленькімі праектамі. І - праз вялікую колькасць маленькіх праектаў – дасягнуць вынікаў таго, што ў Вітэнбэргу больш даведаюцца пра Беларусь».

Аднак жа беларускі „мэнэджэр па культуры“ Алесь Кудрыцкі таксама арганізаваў праекты, якія выйшлі па значнасці па-за межы нямецкай правінцыі. Напрыклад, кафэрэнцыю пра Беларусь у Вітэнбэргу, на якой пабывалі вядомыя беларускія ды нямецкія дзеячы палітыкі і культуры. У размовах з немцамі Кудрыцкі заўважыў, што нямногія з іх успрымаюць Беларусь праз вобраз аўтарытарнага лідэра Лукашенку. З яго мяркавання, Беларусь такім чынам дасягнула сумнай вядомасці ў Нямеччыне. Акрамя таго...

«...гэта мае такі пабочны эфект, што ёсць спакуса прэзэнтаваць беларускую культуру праз прызму культуры, якая ідзе з несвабоднай крайны. А ўсё такі відаць, наша галоўная задача ў тым, каб паказаць беларускіх творцаў, якія каштоўныя самы па сябе».

Паказаць беларускую культуру без акцэнта на палітыку – лепшы спосаб зруйнаваць стэрэатыпы, лічыць таксама Дарыюш Полак, кіраўнік праграмы „мэнэджэры па культуры“ пры Фондзе Робэрта Боша. Аднак жа ў працы з Беларуссю, на думку Полака, узнікаюць асаблівыя праблемы для «мэнэджэраў па культуры»:

«З аднаго боку, часам таго ці іншага прадстаўніка культуры нельга запрашаць па палітычных прычынах. З іншага боку, нашыя «мэнэджэры па культуры» не павіныя займаць сваю пазіцыю, але спрыяць дыялогу паміж культурамі. Для іх быць палітычна нейтральнымі ў дачыненні да Беларусі часам даволі цяжка».

Гэтую складаную задачу, лічыць Дарыюш Полак, змог выканаць беларус Алесь Кудрыцкі ў горадзе Вітэнбэргу. Полак толькі шкадуе пра тое, што ў наступным годзе не будзе „мэнэджэра па культуры“ з Беларусі. Паводле яго словаў, не было дастаткова добрых прэтэндэнтаў на месца. Ён канстатуе, што, відаць, у Польшы ды Літве пакуль што знойдзецца большая колькасць зацікаўленых і актыўных маладых людзей, якія маглі б пераканаць нямецкі фонд у сваіх здольнасцях.