1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Лідэру АГП пагражаюць канфіскацыяй маёмасці

Суд Цэнтральнага раёна Мінска паведаміў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку пра пачатак працэдуры спагнання больш за двух мільёнаў рублёў на карысць прадпрыемства “Горрэмаўтадор” Мінгарвыканкаму.

https://p.dw.com/p/EJMZ

У выпадку нявыплаты цягам сямі дзён сумы ўрону, быццам бы нанесенага гэтай дзяржаўнай структуры пад час “Еўрапейскага маршу” у кастрычніку мінулага году, судовыя выканаўцы абяцаюць сканфіскаваць маёмасць палітыка. Варта адзначыць, што Анатоль Лябедзька быў не адзіным арганізатарам гэтай мірнай вулічнай акцыі дэмакратычных сілаў. Заяўнікамі выступалі яшчэ некалькі чалавек, і рашэнне аб спагнанні судом прымалася дачынна ўсіх арганізатараў. Аднак, судовыя органы ўзяліся за яго аднаго.

Лідэр АГП выказаў DW-RADIO сваё стаўленне да заяваў судовых выканаўцаў. “Гэта адсутнасць элементарнай працоўнай культуры. У нас суды настолькі выйшлі за межы прававога поля, што яны нават не ў стане бездакорна і правільна напісаць паперу. Гэта прыкра, таму што рашэнне суда ёсць, гэта насамрэч штраф, але там рашэнне прынята кансалідавана да ўсіх заяўнікаў. А мне прысылаюць паперу, што канкрэтна я, грамадзянін Анатоль Лябедзька, павінен сплаціць увесь штраф.

Прычым напісана ўсё ў даволі жорсткіх фармулёўках, з пагрозамі, што ліратальна ў сямідзённы тэрмін да мяне прыйдуць судовыя выканаўцы і будуць выносіць мэблю, тэхніку і астатняе. Гэта проста жахліва, таму што гэта ёсць люстэркавае адлюстраванне ўсёй сістэмы ўлады, якая сёння існуе ў Беларусі.

А так, канешне, я разглядаю гэта як палітычны прысуд, і ўлада мае намер папаўняць бюджэт за кошт сваіх апанентаў. Я не выключаю, што калі нават гэта не будзе запісана асобным радком у бюджэце, то будзе нейкі неафіцыйны загад, план сілавых структур да судовых структур, каб яны папаўнялі бюджэт за кошт тых, хто выступае супраць улады”.