Зміцер Дашкевіч: «Беларускаму грамадству патрэбны глыбінныя пераўтварэнні»
24 января 2008 г.Датэрміновае вызваленне было для Зміцера Дашкевіча вельмі неспадзяваным. «Першае ўражанне – гэта здзіўленне, якое перашло хутка ў радасць. Канешне, прыемна на два месяцы раней апынуцца на волі, далучыцца да дзейнасці “Маладога Фронту“, да маіх сяброў і паплечнікаў», - адзначыў Зміцер Дашкевіч.
Падчас свайго зняволення моладзёвы актывіст пераканаўся ў тым, што «Беларусь адродзіць толькі глыбокае пакаянне і вера ў Госпада. У зоне вельмі моцна адчуваецца, што грамадству патрэбны глыбінныя пераўтварэнні, якія людзі вельмі прагнуць убачыць».
Зміцер Дашкевіч асабліва падкрэсліў, што зона сталася для яго вялікаю школаю, «таму што ў гэтым месцы ісціны многія рэчы разумееш значна глыбей, да цябе яны даходзяць значна хутчэй, таму не шкадую ні аб водным дні, праведзеным там, і за ўсе Госпаду ўдзячны», - падсумаваў лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.