1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Затрыманні ля расійскай амбасады ў Мінску падчас пікету супраць вайны ў Грузіі

11 августа 2008 г.

Некалькі чалавек былі затрыманыя 11 жніўня падчас ладжанага “Маладым фронтам” пікету супраць вайны ў Грузіі, які адбыўся ля будынку расійскай амбасады ў Мінску.

https://p.dw.com/p/Eunp
Фото: AP

Удзельнікі акцыі патрабавалі спыніць ваенныя дзеянні на тэрыторыі Грузіі. Маладафронтаўцы трымалі ў руках плакаты “Спыніце вайну!”, “Шостая частка сушы – няўжо гэтага мала?” ды іншыя.

Намеснікі старшыні арганізацыі Наста Палажанка і Іван Шыла за некалькі хвілінаў да затрымання распавялі “Нямецкай хвалі” пра мэту акцыі.

Наста Палажанка: “Мы заклікаем паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі, якая з’яўляецца суверэннай дзяржавай. Мы заклікаем Расію перагледзець метады ажыццяўлення знешнепалітычнае дактрыны. Мы заклікаем да неадкладнага спынення ваенных дзеянняў!”

Іван Шыла: Мы абураныя дезяннямі расійскіх уладаў, якія беспадстаўна ўжываюць гвалт у дачыненні да мірнага насельніцтва і праводзяць баявыя аперацыі на тэрыторыі суверэннай краіны. Мы лічым, што гэтыя некантралюемыя і неадэкватныя дзеянні Расійскай Федэрацыі нясуць не толькі пагрозу ў асобна ўзятым рэгіёне, але і ўва ўсім свеце ў цэлым”.

Наста Палажанка паспела перадаць супрацоўнікам расійскай амбасады тэкст звароту “Маладога Фронту” да галавы расійскай дыпламатычнай місіі. Пасля разгону акцыі ўзброеныя супрацоўнікі праваахоўных органаў патрабавалі ад журналістаў, якія заснялі затрыманне пікетоўцаў, выдалійць фота- і відэазмымкі.