1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

З кожным годам усё менш беларускіх дзяцей маюць магчымасьць атрымліваць адукацыю на роднай мове

Марына Мазуркевіч

У Беларусі штогод зачыняюцца каля ста школаў, пераважна ў сельскай мясцовасці, навучанне ў якіх вядзецца на беларускай мове. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у іх навучаецца каля 24 адсоткаў ад агульнае колькасці вучняў.

https://p.dw.com/p/8zFo
Фото: dpa

У бягучым годзе недабрапрыемная дэмаграфічная сітуацыя змусіла Міністэрства адукацыі ўжыць небывалыя дагэтуль захады – недахоп вучняў вырашана кампэнсаваць масавым наборам у першыя клясы дзяцей, якім не споўнілася шэсць гадоў. Аднак на прэсавай канфэрэнцыі, прысвечанай пачатку навучальнага году, намесьнік міністра абукацыі Казімір Фарына патлумачыў гэтую тэндэнцыю жаданнем бацькоў, якія настойваюць на ранняй адукацыі. “Міністэрства адукацыі прыняло рашэнне даць магчымасць такім дзецям вучыцца ў школе”, - сказаў Казімір Фарына.

У выніку рэструктуравання сістэмы абукацыі апошнім часам у Беларусі штогод зачыняюцца каля ста школаў, пераважна ў сельскай мясцовасці. Паводле чыноўнікаў, гэта ёсць наступствам дэмаграфічнага, але не фінансавага крызісу ў сістэме адукацыі. Ва ўпраўленні сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі карэспандэнта “Нямецкай хвалі” запэўнілі, што “сродкі, зэканомленыя ў выніку рэструктураваньня, накіроўваюцца на набыццё аўтобусаў для падвозу вучняў у сельская мясцовасьці ды ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнае базы дзейных навучальных установаў”.

Сярэднюю школу паселішча Траскаўшчына Менскага раёну, куды хадзілі і дзеці з васьмі навакольных вёскаў, мясцовыя ўлады зачынілі тры гады таму. Хаця па беларускіх стандартах нельга назваць неперспэктыўнай і малакамплектнай школу, у якой налічвалася 112 вучняў. Бальшыні з іх давялося працягваць навучанне ў вёсцы Чачкава – за 15 кілямэтраў ад Траскоўшчыны. Бацькі рашуча адмовіліся пісаць заявы пра перавод дзяцей у іншую навучальную ўстанову. Яны настойвалі на тым, каб улады выдаткавалі грошы на капітальны рамонт школы. Для аднаўлення будынку патрабавалася каля 340 мільёнаў беларускіх рублёў. У бюджэце райвыканкаму такіх сродкаў не было. Калі абураныя бацькі данеслі свой пратэст да Міністэрства адукацыі, зявілася ўдакладненне: вучняў перасяляюць на час рамонту, які зацягнецца на два гады. Але і сёння на дзвярах школы ў Траскаўшчыне вісіць замок.

Школьны аўтобум аўтобус нам далі, але ён часцяком ламаецца альбо запаздвае, і дзецям даводзіцца дабірацца ў школу на пашляхоўных машынах ці па ажыўленай трасе. Ці можна пры такіх умовах патрабаваць ад дзяцей станоўчых адзнакуаў? – кажа карэспандэнту “Нямецкай хвалі” адная з маці.

Цікава, што рэструктураванне закранула акурат вясковыя школы, навучанне ў якіх вядзецца на беларускай мове. Цяпер, паводле афіцыйнай статыстыкі, у іх навучаецца ўсяго каля 24 адсоткаў ад агульнае колькасці вучняў. Гэта азначае, што з кожным годам усё меньш беларускіх дзяцей маюць магчымасьць атрымліваць адукацыю на роднай мове.