1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Артур Фінькевіч: „Беларускія ўлады баяцца байкоту”

22 июля 2008 г.

Увечары 21 ліпеня ў штаб-кватэры незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” адбыўся ператрус. Супрацоўнікі міліцыі і КДБ канфіскавалі аргтэхніку і інфармацыйныя матэрыялы, якія заклікалі байкатаваць парламенцкія выбары

https://p.dw.com/p/EhTd
Фото: AP

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ уварваліся ў менскі офіс “Маладога Фронту”, як толькі скончылася паседжаньне ўправы. Як паведаміў незарэгістраванай арганізацыі Артур Фінькевіч:

“Гэта проста звычайная кватэра, якую мы здымаем. Пасля таго, як сход адбыўся, частка людзей сышла. У гэты момант пачалі ламіцца ці то супрацоўнікі міліцыі, ці то спецслужбаў. Дзверы мы на працягу гадзіны не адчынялі. Пасля 22.00 гадзінаў супрацоўнікі КДБ змаглі ўвайсці ў офіс. Яны ўварваліся туды, калі адзін з сябраў арганізацыі спрабаваў пакінуць кватэру. Яны пачалі мэтанакіравана скрынямі выносіць абсалютна усё, што там было – любога кшталту прадукцыю, кнігі, сістэмныя блокі, бел-чырвона-белыя і еўрапейскія сцягі – за выключэннем праектара. Пасля чэкісты загадалі супрацоўнікам міліцыі выпусціць тых людзей, якія знаходзіліся ўнутры”.

З чым звязаная канфіскацыя оргтэхнікі?

„Я гэта звязваю з тым, што беларускія ўлады баяцца байкоту. Яны разумеюць, што гэта для іх самы небяспечны від кампаніі менавіта на гэтых выбарах. Гэта самы паспяховы від кампаніі, які можа вывесці некалькі дзесяткаў тысячаў на цэнтральную плошчу беларускай сталіцы. Гэта тая кампанія, якая здольная ўсяліць надзею беларускаму грамадству ў тое, што нас большасць, што мы ў стане нешта змяніць. Бо па сацыялагічных даследваннях, 52 адсотка беларусаў разумеюць, што выбары ў краіне фальсіфікуюцца. Пры гэтым, трэць беларусаў ёсць прыхільнікамі Лукашэнкі, трэць беларусаў падтрымліваюць дэмакратычныя перамены і яшчэ адна трэць грамадзянаў проста не ходзяць на выбары. Калі мы паспрабуем данесці да дэмакратаў, што на выбары хадзіць нельга, гэта ўсё роўна, што паспрабаваць падмануць чорта, то мы здолеем сфармаваць у грамадстве дзве трэці насельніцтва, якія не пойдуць на выбары. Афіцыйная яўка будзе ў любым выпадку, але ў галовах людзей адбудуцца перамены. Гэта пазволіць нам перацягнуць грамадскую думку на свой бок. Пасля будзе наступная фаза – вывад людзей на Кастрычніцкую плошчу. Я не думаю, што ў гэтым годзе атрымаецца змяніць сітуацыю ў Беларусі карэнным чынам, але масавымі акцыямі мы здолеем паказаць беларусам, што нас усе ж такі большасць і праз два гады мы здольныя перемагчы”.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще