1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Анатоль Лябедзька звярнуўся да кіраўніка ПА АБСЕ

13 мая 2008 г.

Прадстаўнікі моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты” перадалі дэпутату Рыксдагу, старшыні Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Ёрану Ленмаркеру пасланне старшыні партыі Анатоля Лябедзькі.

https://p.dw.com/p/Dz4B
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька

Паводле лідэра АГП Анатоля Лябедзька, які з’яўляецца невыязным за межы Беларусі, ён “выкарыстаў гэтую магчымасць, каб зноў акцэнтаваць увагу на сітуацыі ў Беларусі, у першую чаргу, гэта праблема новых палітычных вязняў, а таксама праблема спісу невыязных”.

Дзве сесіі – Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы і Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якія пройдуць улетку, вельмі важныя, ліча Анатоль Лябедзька, таму што гэта сесіі, якія праходзяць напярэдадні выбарчае кампаніі ў Беларусі. “Трэба, каб “беларускае пытанне” так ці інакш прысутнічала ў парадку дня гэтых мерапрыемстваў, і каб там была дыскусія ў структурах парламенцкіх асамблеяў і Рады Еўропы, і АБСЕ”, - кажа лідэр АГП.

Напярэдадні Анатоль Лябедзька сустрэўся з кіраўніком Офісу АБСЕ ў Мінску, нямецкім дыпламатам Хансам-Ёхэнам Шмітам, дзейнасць якога ў Беларусі шматкроць крытыкавалася з боку дэмакратычных сілаў з прычыны яго “пасіўнасці”.

“Я прызнаю, што мы з розных кропак глядзім на сітуацыю ў Беларусі і рознымі позіркамі, разам з тым, я канстатую, што ўсё ж такі, калі параўноўваць нашу першую сустрэчу і ўчорашнюю, ёсць пэўны прагрэс”, - кажа лідэр АГП.

Анатоль Лябедзька зноў звярнуў увагу на тое, што вельмі важна, каб прадстаўнікі Офісу АБСЕ наведалі і Кіма, і Парсюкевіча і каб яны сігналізавалі пра спіс палітычна невыязных у Беларусі у дыпламатычныя прадстаўніцтвы, якія акрэдытаваныя ў АБСЕ ў Вене.

Пропустить раздел Еще по теме