34-гадовы спартовы менеджар і шоўмен з Магілёва Ігар Гарбаценка, вядомы пад псеўданімам Гарык Лімон, вымушаны быў пакінуць Беларусь праз палітычны пераслед у жніўні 2021 года. У рэпартажы "DW Беларусь" ён шчыра распавёў пра сваё жыццё да і пасля пераезду, пра моўныя курсы, баскетбол і фінансы, а таксама пра тое, як інтэгравацца ў Нямеччыне і пры гэтым не губляць свае беларускія карані.