1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

N.R.M.: "Пратэсты на Кастрычніцкай плошчы – гэта не проста акцыя апазіцыянераў"

У панядзелак беларускі рок-гурт N.R.М. выступіў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, каб аказаць падтрымку мітынгоўцам. Інтерв’ю з гітарыстам групы Пітам Паўлавым

Піт Паўлаў, гітарыст N.R.M., перакананы, што пратэсты людзей на Кастрычніцкай плошчы Мінску – гэта рэальны грамадзянскі супраціў ўладзе, а не проста акцыя апазіцыянераў. Ён лічыць, што магло б быць і больш людзей-мітынгоўцаў. Але страх перад сілавымі структурамі іх адпугнуў. Аднак жа Паўлаў разумее, што ёсць шмат белрусаў, якія больш ці меньш задаволеныя сённяшняй ўладаю. Піт Паўлаў лічыць, што гэтыя людзі проста не разумеюць, чаго яны пазбаўленыя. Гэтыя людзі, на думку музыкі, жывуць...:

„На двадцаць цэнтаў у дзень. Яны не разумеюць, што яны пазбаўленыя любой перспектывы. Яны не маюць часу на жыццё, яны не маюць часу на адукацыю...“

Паўлаву здаецца, што шмат хто з беларусаў, на жаль, не заўважае гэтае нястачы грошай ды часу, бо яны не бачаць альтэрнатывы свайму сённяшнаму жыццю. На думку Паўлава, пад кіраўніцтвам прэзідэнта ўжо выхавалася цэлае пакаленне.

„Проста вырасла пакаленне, якое не бачыла іншага ніколі. І ім здаецца, што ўсё, што яны маюць, гэта вартаснае.“

Піт Паўлаў лічыць, што ў гэтай сітуацыі таксама вінаваты Еўразвяз. Бо ЕЗ, на думку Паўлава, дае усё меньшую магчымасць беларусам ездзіць на захад.

„Вінаваты ў гэтым „запад прекрасный“, Еўропа, якая нас да сябе не пускае ўсімі сіламі.“

Самому гітарысту рок-гурту „N.R.М.“ недаўна некалькі еўрапейскіх амбасадаў адмовілі ў гадавой візе. Дакумент быў патрэбны Паўлаву, бо ён рэгулярна ездзіць на канцэрты ў Еўразвяз. Аднак ён павінен быў задаволіцца аднаразовай візай. Паўлаў ў гэтым бачыць доказ таму, што ЕЗ толькі гаворыць пра салідарнасць. Насамрэч жа ЕЗ, паводле Паўлава, задаволены тым, што рэжым Лукашенкі стрымлівае плынь мігрантаў ў ЕС.