У лістападзе 2021 года заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса асудзілі за "несанкцыянаванае пікетаванне". Аказалася, што пікетаваў Павел татуіроўкай з бел-чырвона-белым сцяжком. "Беларусь на целе" - так называецца праект журналісткі Яўгеніі Доўгай, якая ў інстаграме збірае пратэсныя тату беларусаў.