1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

C. Гайдукевіч абвінаваціў супернікаў у выкарыстанні свайго імя для збору подпісаў

https://p.dw.com/p/7nOR

Патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч выказаў абвінавачанне на адрас ініцыятыўных групаў сваіх канкурэнтаў. Ён сцвярджае, што тыя падманваюць выбаршчыкаў, збіраючы подпісы грамадзянаў ад ягонага імя. У іншых ініцыятыўных групах мяркуюць, што спадар Гайдукевіч перабольшвае сваю вагу і папулярнасьць сярод выбаршчыкаў. Сяргей Гайдукевіч заявіў, што рыхтуе сваю першую скаргу ў Цэнтравыбаркам. Яна звязана з тым, што, паводле ягоных словаў, адначасова ў Гарадзенскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях прадстаўнікі ягонай каманды зафіксавалі факты, калі зборшчыкі подпісаў за іншых прэтэндэнтаў казалі грамадзянам, што ўваходзяць у ініцыятыўную групу Гайдукевіча. Такім чынам, яны падманам нібыта атрымлівалі подпісы, якія потым афармляліся на некага іншага.