1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Cёння набылі моц папраўкі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы

Cёння набылі моц папраўкі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, ініцыяваныя Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і ўхваленыя абедзвюма палатамі Нацыянальнага сходу і Аляксандрам Лукашэнкам. Апаненты цяперашняй улады звязваюць новыя заканадаўчыя нормы з планаванымі прэзідэнцкімі выбарамі.
Уведзеная крымінальная адказнасць за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі ці фонду”, а таксама “за падрыхтоўку асобаў для масавых беспарадкаў ці фінансаванне падобнай дзейнасці”. У адпаведнасці з папраўкамі, узмацняецца адказнасць “за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады ці гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу”, за што прадугледжанае пакаранне ад 6 месяцаў арышту да пазбаўлення волі да 3 гадоў. Заклікі, адрасаваныя замежным дзяржавам ці міжнародным арганізацыям “здзейсьніць захады на шкоду знешняй бяспецы Беларусі, а таксама распаўсюд матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі”, цягнуць арышт ад 6 месяцаў да 3 гадоў. Калі такія заклікі распаўсюджваюцца праз СМІ, тэрмін зняволеньня павялічваецца ад 2 да 5 гадоў.