1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Amnesty International уключыла ў конкурс фільм беларускага рэжысёра

Фільм "Журналісты" беларускага рэжысёра Алега Дашкевіча сабраў поўныя залі на Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме. А Amnesty International адабрала яго на конкурс стужак на праваабарончую тэматыку.

default

фота з архіва

Алег Дашкевіч у інтэрвью Deutsche Welle распавёў пра змест дакуметальнага фільма "Журналісты", прэзентаванага ў сталіцы Нідэрландаў: "Гэта фільм пра беларускіх журналістаў, іх працу, жыццё. Сярод герояў – вядомыя журналісты Святлана Калінкіна, Таццяна Снітко, Славамір Адамовіч, Павел Шарамет і іншыя. Усе героі прадстаўляюць незалежную прэсу".

Рэжысёр кажа, што вельмі хацеў, каб быў прадстаўлены і іншы бок беларускіх медыяў, але некалькі спробаў дамовіцца з журналістамі, якія працуюць на дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, ні да чаго не прывялі: былі напачатку згоды, але ў рэшце ўсе адмовіліся здымацца.

"Усіх аб’ядноўваюць праблемы, якія існуюць у краіне са свабодай слова, увогуле ў Беларусі існуе вельмі вялікая праблема, як уладкавацца на працу, таму што незалежных выданняў мала – іх час ад часу зачыняюць, але новыя не ўзнікаюць, існуе таксама і небяспека ў журналісцкай працы", - мяркуе Алег Дашкевіч.

У Амстэрдаме былі тры паказы, поўныя залі і вялікая цікаўнасць і ўласна да фільма, і ўвогуле да беларускай сітуацыі ў галіне свабоды слова, свабоды СМІ. Апроч таго, арганізацыя Amnesty International уключыла фільм у свой шорт-ліст, і ён будзе дэманстравацца на конкурсе, які праводзіць гэтая арганізацыя.

Па словах Алега Дашкевіча, таксама вялікую цікавасць у Амстэрдаме выклікаў і фільм "Галерэя Ады" беларускага рэжысёра Уладзіміра Коласа. (гк)

Контекст