1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

5 траўня - Міжнародны дзень абароны правоў інвалідаў

Паводле ўліку Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі цяпер налічваецца амаль паўмільёна інвалідаў. Эксперты называюць гэта вынікам нізкага ўзроўню аховы працы, малаэфектыўнай сістэмы аховы здароўя, а таксама беднасці і дрэннай экалогіі. Аднак сёння ў Беларусі не было афіцыйных мерапрыемстваў, а некаторыя грамадскія ініцыятывы ўвогуле трапілі пад забарону. Так, у Гародні мясцовая суполка Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў сёння планавала правесці вулічную акцыю, але гарвыканкам з фармальных прычынаў забараніў мерапрыемства. А ў Мінску 5 траўня інвалідам-калясачнікам дазволілі правесці пікет на плошчы Бангалор.