400 назіральнікаў АБСЕ прыедуць на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусь
2 февраля 2006 г.Реклама
У Беларусь прыедуць 400 назіральнікаў ад АБСЕ, а на наступным тыдні чакаецца прыезд 14 доўгатэрміновых назіральнікаў ад гэтай арганізацыі. Пра гэта паведаміла кіраўніца дэлегацыі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, дэпутат Бундэстагу Ута Цапф пры канцы візіту ў Мінск. Сама Ута Цапф збіраецца яшчэ раз прыехаць у Беларусь за некалькі дзён да выбараў разам з большасцю назіральнікаў.