1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

27 ліпеня ў Берасці пройдзе мітынг, прымеркаваны да Дня незалежнасці

Паводле інфармацыі фонду “Дзедзіч”, 27 лiпеня ў Берасці адбудзецца мiтынг “За свабоду! За незалежнасць!”, прысвечаны 16-й гадавiне прыняцця Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Рэспублiкi Беларусь. Правядзенне мiтынгу падтрымана аб'яднанымi дэмакратычнымi сiламi Берасця. У праграме запланаваны выступ аднаго з лiдэраў дэмакратычных сiлаў Аляксандра Мілінкевіча, грамадскiх дзеячоў краiны, музычных выканаўцаў, раздача сiмволiкi кампанii “За Свабоду”.