1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Беларускую мову лічаць роднай каля 75 адсоткаў грамадзянаў Беларусі, але размаўляюць на ёй менш за 35 адсоткаў беларусаў. Чаму на мінскіх вуліцах так рэдка можна пачуць беларускую мов, і хто на ёй размаўляе?

default

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 году дзеля захавання і развіцця моваў малых нацыяў і народнасцяў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Ад прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў беларусы адрозніваюцца асаблівай дынамiкай паводзiнаў. Менавіта яна, на думку беларускага пісьменніка і драматурга Пятра Васючэнкі, вымушае іх мяняць сваю стратэгiю па меры таго, як мяняюцца гiстарычныя абставiны, iнакш бы iм не ўдалося выжыць на зломе эпох:

„… п рытаiцца, схвацца, у адрозненнi ад усходняга менталiтэту, не ўсе казаць, трымаць сабе нешта на вуме. Калi беларус згаджаецца з вамi, гэта можа быць праявай ветлiвасцi альбо асцярожнасцi. У думках ён можа трымаць нешта свае. Не пярэчыць, але праз гадзiну, размаўляючы з другiм суразмоўцам, будзе згаджацца i з iм. Хаця ён вам не здрадзiць, калi бачыць вашы добрыя намеры».

Па словах Пятра Васючэнкі, менавіта гэтыя дзве рысы - пакрэмнасць i прыхаванасць - адбiваюцца на моўнай сiтуацыi. Ён вылучае наступныя катэгорыi людзей, якiя прынцыпова паўсюль карыстаюцца беларускай мовай:

«Гэта творчая iнтэлiгенцыя - педагогi, прафесiяналы, журналiсты, нацыянальна заангажаваныя асобы, якiя востра перажываюць сваю нацыянальную адметнасць. Калi глядзець па ўзростным цэнзе, мы бачым, што носьбiтами беларускай мовы, якiмi раней лiчылiся людзi з вёски, пераважна сталага ўзросту, сёння мова маладзее, i ёю ўсё часцей карыстаюцца маладыя людзi свядома и паслядоўна. У тым лiку i студэнты».

Па iдэi беларуская мова павiнна гучаць у кожным тралейбусе, таму што у кожным тралейбусе ёсць людзi, якiя налiчаць да пералiчанай Пятром Васючэнка катэгоры i iх не адзiн чалавек. Між iмi можа завязацца гаворка. У той жа час гаворкi няма, і вось па якой прычыне:

«Вiдаць, спрацоўвае рыса менталiтэта беларусаў – iмкненне не вытуркацца, не выплёскваць свае пачуццi i можа быць некi псiхалагiчны комплекс i сарамяжлiвасць таксама».

Тым не менш, беларуская мова жыве і развіваецца. Рэальнай пагрозы яе знікнення беларускі пісьменнік і драматург не бачыць:

«Заўседы iснавала iснавала пагроза знiкнення, альбо мiнiмалiзацыi нацыянальнага элемента. Але беларусы заўседы спраўлялiся. Тым не менш, звычка жыць у такiм крызiсным стане сфармавала цэлы шэраг беларускiх адраджэнняў – хвалi, усплескi, кожныя 20-30 гадоў. На гэтай падставе можна чакаць гадоў праз 10 новы усплеск нацыянальнай самасвядомасцi».