1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

21 лютага адбудуцца першыя выступы ў дзяржаўных СМІ кандыдатаў на прэзідэнта Беларусі

Ужо 21 і 22 лютага адбудуцца першыя тэлевыступы зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты. 17 лютага пасля працэдуры рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Цэнтрвыбаркам размеркаваў чарговасць прадастаўлення ім эфірнага часу. Паводле Выбарчага кодэксу, кожны кандыдат атрымае па два 30-хвілінных выступы па Першым нацыянальным тэлеканале і Першым канале беларускага радыё. Кіраўнікі ініцыятыўных груп Мілінкевіча і Казуліна прапанавалі трансляваць тэлевыступы ў жывым эфіры, аднак старшыня ЦВК заявіла, што гэта не прадугледжана выбарчым заканадаўствам, і зняла гэтае пытанне з парадку дня.