1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

20 чэрвеня ў Мінску адбудзецца сусветная прэм’ера чарнобыльскага «Рэквіема»

20 чэрвеня ў Мінску адбудзецца сусветная прэм’ера “Рэквіема”, створанага кампазітарам Бруно Летарам па замове ўраду Францыі да 20-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы. Для твора была абрана форма літургічных спеваў. Рэквіем спалучае элементы як каталіцкай, так і праваслаўнай эстэтыкі. Музычны твор прысвечаны ўсім ахвярам Чарнобыля і выражае спачуванне ўсім пацярпелым. Па словах амбасадара Францыі ў Беларусі Стэфана Шмялеўскага, такім крокам Францыя выявіла сваю салідарнасць з беларускім народам. На прэм’ере “Рэквіем” прагучыць у выкананні сімфанічнага аркестра і харавых калектываў. У будучым амбасада Францыі плануе запісаць “Рэквіем” у выкананні беларускіх музыкаў на DVD.