1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

19 чэрвеня народнаму пісьменніку Васілю Быкаву споўнілася б 82 гады

Сёння народнаму пісьменніку Васілю Быкаву споўнілася б 82 гады. У Мінску на Ўсходніх могілках сябры, родныя, блізкія, прыхільнікі таленту Быкава ўшаноўваюць памяць пісьменніка. Асноўныя ж імпрэзы з нагоды дня нараджэння Быкава адбыліся ўчора ў Віцебску і на радзіме пісьменніка, у вёсцы Бычкі на Вушаччыне. У Віцебску імпрэза была арганізаваная віцебскім абласным аддзяленнем Таварыства беларускай мовы, Саюзам беларускіх пісьменнікаў. У ёй бралі ўдзел лідэр аб'яднанай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, барды Віктар Шалкевіч, Лера Сом. Пасля Віцебску літаратары і ўдава Васіля Быкава наведалі малую радзіму славутага пісьменніка — вёску Бычкі на Вушаччыне.