16 лiстапада - Дзень салiдарнасцi з усiмi, хто змагаецца за свабоду краiны | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 16.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

16 лiстапада - Дзень салiдарнасцi з усiмi, хто змагаецца за свабоду краiны

Як ўлады спрабуюць перашкодзiць гэтаму нявiннаму дзеянню грамадзянаў

default

16 лiстапада, у Беларусi зноў адбудзецца Дзень салiдарнасцi – на памяць аб знiклых палiтыках, забiтых журналiстах, на знак салiдарнасцi з усiмi, хто змагаецца за свабоду краiны. Каб узяць удзел у акцыi, дастаткова а 8-й гадзiне вечара на 15 хвiлiнаў выключыць святло у сваёй кватэры. Але ўлады спрабуюць перашкодзiць нават гэтаму нявiннаму дзеянню грамадзянаў.

Напярэдаднi ў Светлагорску ў кватэры кiраўнiка мясцовае каалiцыi дэмакратычных арганизацыяў Вадзiма Богдана быў праведзены ператрус. Сам Вадзiм у гэты час адсутнiчаў. Супрацоўнiкi мiлiцыi прад`явiлi яго бацькам ордар i заявiлi, што, паводле iх iнфармацыi, тут вырабляюць i захоўваюць наркотыкi. Аднак, трапiўшы ў кватэру, мiлiцыянт i два чалавекi ў цывiльным адразу ж пачалi вывучаць друкаваныя матэрыялы. Яны таксама шукалi множную тэхнiку. Справа ў тым, што Вадзiм Богдан кiруе таксама сеткаю распаўсюду мясцовага дэмакратычнага бюлетэня, якi выдаюць журналiсты зачыненай ўладамi газеты «Рэгiянальныя навiны». Апрача таго, прыйшлыя шукалi дакументы па дзейнасцi мясцовых грамадских арганiзацыяў.

Паводле словаў Вадзiма Богдана, яны паводзiлi сябе нахабна: «Я лiчу дзейнасць мiлiцыянтаў некампетэнтнай. Панятых не запрашалi, пратаколаў выняцця не складалi. Яны пастаянна рабiлi заявы пра мае фашыстоўскiя погляды нават адносна побытавых рэчаў, вельмi далёкiх ад гэтага».

Як распавёў Вадзiм, у старажытным рушнiку з беларускiм нацыянальным арнаментам мiлiцыянты угледзiлi фашыстоўскi сымбаль. Мiж тым, гэты ж элемент прысутнiчае i на дзяржаўным сцягу Рэспублiкi Беларусь. А надпiс «Сёння Украiна - заўтра Беларусь!» на знойдзенай у паперах памаранчавай налепцы мiлiцыянты расцанiлi як фашыстоўскi заклiк да захопу… тэрыторыi Украiны.

У вынiку былi сканфiскаваныя iнфармацыйныя бюлетэнi i налепкi, прысвечаныя Дню салiдарнасцi 16 лiстапада, а таксама каля 30 асобникаў газеты «Регiональные новости». Вадзiм лiчыць, што ўлады спецыяльна перашкаджалi iнфармаванню жыхароў гораду аб гэтай акцыi. Але, тым не менш, яна адбудзецца.