1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

16 красавіка адбыліся акцыі, прымеркаваныя да Дня салідарнасці

16 красавіка, у Дзень салідарнасці з сем’ямі зніклых і палітвязняў, у Беларусі і многіх краінах свету прайшлі шэраг акцыяў. У Мінску адбыўся пікет насупраць расійскай амбасады, дзе каля сотні чалавек запалілі сьвечкі на знак пратэсту супраць палітыкі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да Беларусі. Каля чатырох дзесяткаў студэнтаў правялі флэш-моб у скверы імя Дзяржынскага насупраць будынку КДБ. Яны чыталі артыкулы Канстытуцыі, якія гарантуюць свабоду мітынгаў, сходаў, шэсцяў і свабоду слова. Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў Санкт-Пецярбургу, Таліне, Парыжы, канадскіх горадах Таронта, Атава, Манрэаль. У Вільні 16 красавіка адчынілася выстава “Хроніка абуджэння”, на якой прадстаўлены фотаздымкі, зробленыя ў Мінску пад час акцый пратэсту 19-25 сакавіка.