1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

15 моладзевых актывістаў былі затрыманыя на літоўска-беларускай мытні

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Вясна", 28 траўня на беларуска-літоўскай мытні быў затрыманы рэйсавы аўтобус, у якім вярталіся з Вільні моладзевыя актывісты. Пасля працяглага дагляду, што доўжыўся каля 2 гадзінаў, 15 прадстаўнікоў "Вольнай моладзі", у якіх была групавая віза, беларускія памежнікі не ўпусцілі ў Беларусь, а ў астатніх актывістаў спачатку спрабавалі забраць значкі "Далучайся!", але пасля дазволілі іх правезці, запатрабаваўшы задэклараваць.