1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

10 сутак за антываенны пікет

У аўторак, 12 жніўня, суд Цэнтральнага раёну Мінску прыгаварыў да дзесяці сутак адміністратыўнага арышту актывістку зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронту” Маўлюду Атакулаву.

default

Дзяўчыну абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні, якое адбылося ў панядзелак у Мінску ля будынку амбасады Расійскай Федэрацыі. Удзельнікі акцыі патрабавалі спыніць ваенныя дзеянні ў Грузіі і перадалі адпаведны зварот на імя расійскага пасла.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў па завяршэнні дзесяціхвіліннага пікету затрымалі амаль усіх яго ўдзельнікаў. Непаўналетніх маладзёнаў пратрымалі ў міліцэйскім паструнку да прыезду іх бацькоў, а паўнагадовую Маўлюду Атакулаву на ноч адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на сталічнай вуліцы Акрэсціна.

У аўторак з самага ранку актывістку прывезлі ў Цэнтральны раённы суд Мінску, дзе і адбыўся хуткацечны разгляд яе справы. Дзесяць сутак адміністратыўнага арышту Маўлюда Атакулава будзе адбываць там жа ў ЦІП на вуліцы Акрэсціна, які ў беларускім дэмакратычным грамадстве называюць “палітычнай турмой”.