1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Інтэлігенцыя настойвае на ўключэнні «беларускага пытання» ў парадак дня саміта G8

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі заклікаюць кіраўнікоў краінаў “Вялікай васьмёркі” ўключыць беларускае пытанне ў парадак дня саміта, які адбудзецца з 15 па 17 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Аўтары звароту выступаюць за правядзенне ў Беларусі справядлівых прэзідэнцкіх выбараў і патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага аднаўлення цывілізаванага функцыянавання СМІ, спынення пераследу па палітычных матывах грамадзянаў Беларусі, а таксама вызвалення ўсіх вязняў сумлення. Дакумент перададзены амбасадарам краінаў “Вялікай васьмёркі”, акрэдытаваным у Мінску. Пад зваротам падпісаліся кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас, народныя паэты Беларусі Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, акадэмікі Радзім Гарэцкі і Іван Нікітчанка, палітыкі Станіслаў Шушкевіч, Анатоль Лябедзька.