1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Інстытут Роберта Шумана распачынае серыю курсаў “Маладыя лідэры”

Інстытут Роберта Шумана распачынае серыю курсаў “Маладыя лідэры”, якія пройдуць у верасні 2006 году ў Будапешце. Курсы ладзяцца для моладзёнаў, якія жадаюць стаць лідэрамі ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе. Мэта праекту – забяспечыць тэарэтычным і практычным веданнем новых палітычных, эканамічных, сацыяльных, культурных і грамадскіх патрабаванняў і распрацовак у Еўропе. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу моладзь ва ўзросце ад 22 да 30 гадоў, якая звязаная з палітычнай і грамадскай дзейнасцю. Працоўная мова курсаў – ангельская. Апошні тэрмін падачы аплікацыяў – 7 жніўня 2006 году. Падрабязную інфармацыю можна знайсці па адрасе: www.rschuman.hu