1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Японія перадала медычнае абсталяванне шпіталям Веткі і Чачэрску (Гомельская вобласць)

У Гомельскай вобласці адбылася цырымонія перадачы медычнага абсталявання, якое было набыта ў межах праграмы грантавай дапамогі ўраду Японіі па праектах гуманітарнай бяспекі. Веткаўскі і Чачэрскі раённыя тэрытарыяльныя медычныя аб’яднанні атрымалі абсталяванне на суму каля 155 тысячаў даляраў ЗША. Праграма грантавай дапамогі ўраду Японіі прадугледжвае набыццё сучаснага медычнага абсталявання для шпіталяў, якія знаходзяцца на постчарнобыльскіх тэрыторыях. Агульная сума гранту складае 1 мільён даляраў ЗША. Зараз праекты на ўдзел у праграме рыхтуюць шпіталі Магілёўскай і Гомельскай абласцей.