1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Японія згодная з парушэннямі ў часе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Японія згодная з высновамі справаздачы камісіі АБСЕ аб неадпаведнасці адбытых у Беларусі прэзідэнцкіх выбараў міжнародным дэмакратычным стандартам. Паводле заявы МЗС Японіі, японскія назіральнікі, якія знаходзіліся ў Беларусі, таксама зазначылі, што кіраўніцтва краіны значна ўмешвалася ў працэс падліку галасоў. „Японія будзе працягваць прыкладаць намаганні дзеля падтрымання працэсу дэмакратызацыі Беларусі“,- гаворыцца ў заяве японскага знешнепалітычнага ведамства.