1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Як немцы змагаюцца з алкагалізмам

У Нямеччыне налічваецца больш за паўтары мільёны чалавек, якія пакутуюць на алькагольную залежнасць. Большасць з іх не ўяўляе сабе пачатак новага дня без піва ці больш моцных алькагольных напояў. Медыкі б'юць трывогу.

default

Як кажа супрацоўнік Інстытуту сацыяльнай медыцыны пры ўніверсітэце гораду Грэйфсвальду Крысціян Маер:

«… здароўю насельніцтва і грамадскаму жыццю гэта наносіць вялізны ўрон. Па нашых ацэнках, у Нямеччыне 10 з паловай мільёнаў чалавек належаць да рЫзыкавай групы. Гэтыя людзі спажываюць настолькі шмат алкаголю, што ў іх пачынаюцца вялікія праблемы са здароўем. Іх з поўным правам можна назвать хворымі на алькагалізм».

Па апошніх падліках, агульнадзяржаўныя выдаткі ў выніку злоўжывання алькаголем складаюць больш за 20 мільярдаў эўра. А з падаткаў ад продажу алькагольных напояў дзяржава атрымлівае толькі тры з паловай мільярды эўра. Вынік больш чым незадавальняльны. Да таго ж, як дадае кіраўнік цэнтральнага бюро па пытаннях наркатычнай залежнасці Рольф Хюллінгхорст, сярод маладых людзей і падлеткаў – будучыні нацыі – павялічваецца спажыванне спіртнога:

«Гэта азначае, што трэба больш строга кантраляваць прытрымліванне абмежаванняў на продаж спірытусовых напояў для моладзі і забараніць нарэшце рэкламу піва па тэлебачанні. Яшчэ адно балючае пытанне – падаткаабкладанне. Трэба рэзка ўзняць падаткі на ўсе алькагольныя напоі, яны ў Нямеччыне занадта нізкія. Трэцяя праблема : даступнасць спірытусовых напояў. У любы час дня і ночы вы маеце магчымасць купіць спіртное ў тых жа крамах пры аўтазаправачных станцыях. Хлеб з маслам уначы купіць няма дзе, затое алькаголь – колькі душа пажадае

Паводле нямецкіх і вугорскіх навукоўцаў, не толькі алькагалізм, але і патрэбнасць здымаць стрэс чаркай, перш за ўсё тлумачацца генетычнымі фактарамі. Шмат чаго ўказвае на тое, што ў чалавечым арганізме існуе так званы «алькагольны ген». Напрыклад, калі ў сям'і нехта залежыць ад алькаголю, то магчымасць таго, што сап'ецца нехта з малодшага пакалення, рэзка павялічваецца. Пры гэтым навукоўцы не выключаюць і фактар недабрапрыемнага сацыяльнага становішча, адкуль паходзіць большасць алкаголікаў.