1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Якім мае быць незалежны беларускі тэлеканал?

Наколькі рэальнае стварэнне альтэрнатыўнага беларускага тэлебачання, якое павінна быць яго сэнсавае напаўненне, калі можа распачацца рэальнае вяшчанне? Алказы на гэтыя пытанні шукалі удзельнікі Віленскага круглага стала.

Стварэнне незалежнага тэле- и радыёвяшчання для Беларусі – доўгачасовая і цяжкавырашальная, але надзвычай актуальная праблема пры ўмовах інфармацыйнага вакууму, што склаўся у краіне.

Беларускія і замежныя журналісты, эксперты кіна- і тэлездымкі цягам двух дзён горача спрачаліся, якім мае быць незалежны беларускі тэлеканал. Удзельнікі віленскага круглага стала часцяком забываліся на тэхнічныя і фінансавыя пытанні арганізацыі вяшчання з-за мяжы – асноўным каменем сутыкнення стаўся змест і форма падачы. Адзін з асноўных ініцыятараў сустрэчы, лідэр Аб’яднаная грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька мяркуе, што галоўнае, каб канал не стаўся толькі вузкай пляцоўкай для самарэалізацыі беларускай палітычнай ды медыяэліты. На яго думку, канал павінен надаваць асноўную ўвагу надзённым праблемам беларускага грамадства. Анатоль Лябедзька:

“Ён не павінен быць каналам Аляксандра Мілінкевіча, Анатоля Лябедзькі ці Сяргей Калякіна. Трэба паказаць, якой ёсць краіна, якой ёсць людзі. А гэта не толькі палітыкі. У першую чаргу, гэты канал павінен адлюстроўваць бачанне будучай Беларусі, а таксама паказваць таго маленькага чалавека, які ёсць у нашай краіне.”

Аднак да агульнага назоўніка прыйсці зусім не проста, асабліва улічваючы, што разам з беларусамі ў праектаванні будучага тэлеканалу ўдзел бяруць замежныя госці. Напрыклад, знакаміты расійскі журналіст Павел Шарамет узняў цэлы шэраг пытанняў, якія выклікалі ў беларускай публікі неадназначную рэакцыю. Гэта і пытанне падрыхтоўкі кадраў, і змесціва будучага каналу, і, нарэшце, мова вяшчання.

Нягледзячы на тое, што ўдзельнікі круглага стала ў большасці сваёй сыходзяцца ў тым, што мовай будучага каналу мусіць быць пераважна толькі беларуская, у абмеркаванні зместу прыход да пэўнага кампрамісу досыць праблематычны. Адным канад бачыцца толькі як рупар апазіцыі, іншым – як нейтральная , палітычна незаангажаваная крыніца інфармацыі. І на гэтую тэму спрэчкі доўжацца не адну гадзіну, а выходзячы за рамкі гэтага канкрэтнага мерапрыемтсва, то і не адзін год. Усё ж некаторыя ўдзельнікі надзіва аптымістычна ацэньваюць перспектывы стварэння незалежнага беларускага тэлебачання.

Кожнаму зразумела, што сціслыя тэрміны пачатку вяшчання новага тэлеканалу мажлівыя толькі ў разе паразумення і пагаднення ў справе таго, якім ён павінен быць на самой справе. Пры недахопе гнуткага падыходу захоўваецца рызыка, што стварэнне альтэрнатыўнага беларускага тэлебачання так і застанецца на доўгія гады праектам без канкрэтнага зместу.