1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Эстонія забараніла Аляксандру Лукашэнку ўезд у краіну

Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку і шэрагу іншых вышэйшых пасадавых асобаў краіны забаронены ўезд на тэрыторыю Эстоніі. Рашэнне пра нявыдачу ўязных і транзітных візаў прадстаўнікам беларускага кіраўніцтва прынятае на паседжанні ўраду. Гэтае рашэнне грунтуецца на рэкамендацыі Рады Еўразвязу ўвесці візавыя і іншыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінску ў сувязі з “масавымі парушэннямі правоў чалавека і выбарных стандартаў” напярэдадні і пад час прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Беларусі 19 сакавіка. Разам з візавымі абмежаваннямі, Эстонія плануе выкарыстаць і фінансавыя санкцыі з мэтай прымусіць прэзідэнта Лукашэнку і іншых беларускіх кіраўнікоў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзняволеных, а таксама змяніць выбарчае заканадаўства і надалей не дапускаць парушэнняў такога кшталту.