1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Эстонія выказала гатовасць аплаціць навучанне дзесяці апальных студэнтаў

Сёння ўрад Эстоніі прыняў рашэнне аплаціць за дзяржаўны кошт навучанне дзесяці беларускіх студэнтаў, якія прытрымліваюцца апазіцыйных поглядаў, а таксама іх пражыванне ў Эстоніі. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Андрус Ансіп. Паводле яго словаў, Міністэрства адукацыі Эстоніі цяпер рыхтуе хадайніцтва аб фінансаванні навучання беларусаў за кошт рэзервовага фонду ўраду. Навучанне кожнага студэнта будзе каштаваць каля 10 тысячаў еўра залежна ад спецыяльнасці. Праграма навучання беларускіх студэнтаў разлічаная на тых, хто папярэдне пройдзе інтэнсіўныя курсы эстонскай мовы.