1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Што чакаць Беларусі ад Дзмітрыя Мядзведзева?

Якое значэнне для Беларусі можа мець абранне Дзмітрыя Мядзведзева наступным расійскім прэзідэнтам? На гэткае пытанне адказваюць беларускія палітолагі і палітыкі.

Палітолаг Віктар Чарноў выказаў у інтэрв'ю "Нямецкай хвалі" меркаванне, што калі разглядаць Беларусь у плоскасці інтарэсаў кіруючага рэжыму, то "для рэжыму нічога добрага чакаць не прыходзіцца. Мядзведзеў належыць да ліку рацыянальных палітыкаў, гэта з той жа кагорты, што і Пуцін, для якога расійскія інтарэсы, прычым інтарэсы якія разумеюцца вельмі рацыянальна, як інтарэсы эканамічныя, - будзе весці тую самую палітыку, той жа курс працягваць, які і Пуцін".

З пытаннем аб уплыве зменаў на расійскай палітычнай сцэне я таксама патэлефанаваў і да палітолага-міжнародніка Андрэя Фёдарава. Наш суразмоўца таксама перакананы, што зменаў не трэба чакаць:

"Відавочна, што Пуцін нейкім чынам застанецца пры ўладзе і будзе галоўнай вырашаючай асобай усіх як унутры, так і знешнепалітычных пытанняў".

У сваю чаргу кіраўнік аргкамітэту руху "За свабоду", экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв'ю "Нямецкай хвалі" з аднаго боку прапанаваў пачакаць і даць магчымасць Мядзведзеву праявіцца, з другога выказаў зацікаўленасць Беларусі ў дэмакратызацыі Расіі:

"Я думаю, што толькі час пакажа, якая будзе палітыка ў гэтага чалавека, бо ў нашых краінах, нажаль, самарэалізуецца лідэр. Мядзведзеў - гэта чалавек, які ўспрымаецца як тэхнакрат і як чалавек, які можа пазітыўна быць адабраны праз Захад... Нам больш за ўсё залежыць на тым, каб Расія была дэмакратычнай. Гэта суперважнае пытанне, таму што гэта наш сусед назаўсёды. Ён павінен быць прадказальным для ўзаемакарысных стасункаў. І толькі час пакажа ці пры Мядведзеве Расія будзе такая".

А вось першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і не чакае, што пераемнік Пуціна зробіць нейкія крокі для дэмакратыі:

"Мы ўжываем слова "пераемнік" відаць умоўна, таму што пры ўладзе і пры кантрольных рычагах застаецца тая самая група - гэта людзі спецслужбаў і людзі "Газпраму". У гэтым сэнсе не так ўжо і прынцыпова хто персаніфікуе гэтую групу. Зразумела таксама, што Пуцін пакідае ў сваіх руках вялізарныя рычагі кантролю над сітуацыяй. Менавіта спалучэнне спецслужбаў і энергетычных звышманаполіяў і будзе вызначаць палітыку Расеі як нутраную, так і, што для Беларусі важна, - знешнюю на бліжэйшыя гады".