Што адбылося у «Крыштальную ноч» ў Нямеччыне? | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 28.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Што адбылося у «Крыштальную ноч» ў Нямеччыне?

Рыгор Хосiд – адзiны з усiх засталых у жывых вязняў гарадзенскага гета, хто можа распавесцi пра гэта

default

"Крыштальная ноч" ў Нямеччыне ў лiстападзе 1938 году адкрыла адную з самых трагiчных старонак у гiсторыi чалавецтва. Па загаду Гiтлера пачаўся генацыд габрэйскага народу. Нацысты знiшчалi сiнагогi, палiлi кнiгi пiсьменнiкаў-габрэяў, разбуралi габрэйскiя хаты i забiвали людзей. У часе Другой Усясветнай вайны на тэрыторыi Беларусi загiнулi больш за 800 тысяч беларускiх габрэяў i 55 тысяч габрэяў з краiнаў Заходняй Еўропы. Пры лiквiдацыi двух гарадзенскiх гета было знiшчана больш за 40 тысяч габрэяў з Гароднi i наваколля. Тых, што засталiся жывыя, фашысты вывозiлi ў лагеры смерцi Трэблiнка ды Асвенцым.

Лёс 80-гадовага гарадзенца Рыгора Хосiда – сведчанне тых страшэнных гадоў.

Рыгор Хосiд – адзiн з дзьвюх соцень гарадзенскiх габрэяў, што перажылi Халакост. Ён адзiны з усiх засталых у жывых вязняў гарадзенскага гета, хто можа распавесцi пра тое, як гэта было.

У Гароднi з лiстапада 1941 да сакавiка 1943 iснавалi два гета. «Вязнi другога адразу падпадалi пад знiшчэнне, - распавядае Рыгор Хосiд, - туды зганялi старых i дзяцей». 15-гадовы Рыгор разам з бацькамi трапiў у гета № 1, якое лiчылася працоўным. Там у маленьким квартале ў цэнтры гораду цяснiлiся 17 тысяч чалавек.

Хосiд узгадвае, як у снежнi 1942 юдэнрату – габрэйскай радзе – загадалi з`явiцца з гарбатными лыжкамi на плошчу каля сiнагогi. Людзей прымусiлi стаць на каленi i лыжкамi ачысцiць плошчу ад снегу ды iльду. Як сведчыць Рыгор Хосiд, каты цешылiся тым, што прымушалi габрэйских жанчынау набiраць у бюстгальтары зямлю i пераносiць яе з месца на месца. Сам Рыгор стаўся вазьнiцай – вазiў на вазку ўсё, што загадаюць. Аднойчы за прапажу груза два камэнданты падвесiлi яго на крук, дзе вешаюць тушы.

Разам з iншымi гарадзенскiмi габрэямi Хосiду давялося перавозiць целы чырвонаармейцаў, памерлых ад годладу ў лагеры ваеннапалонных у Гароднi.

У лютым 1943 году фашысты вывесiлi на дзьвярах сiнагогi iлжывую абвестку аб прыёме на працу. Так Хосiд разам з бацькам апынулiся ў калоне габрэяу, якiх павялi на чыгуначную станцыю для адпраўкi ў лагер смерцi Трэблiнка. Але Рыгору ўдалося збегчы.

«У нас на вачах злавiлi ды расстралялi жанчыну, якая скокнула з вагону», - распавядае Хосiд. Будучы настаўнiк фiзiкi Рыгор Хосiд разлiчыў, што трэба скочыць, калi цягнiк iдзе на вялiкай хуткасцi – тады быў моцны мароз, i ахова хавалася ад ветру.

Скачок стаўся удалым, але ад абутку засталiся толькi падэшвы. Давялося адрываць ад кашулi тканiну i падвязваць. Рыгор пайшоў у Гародню, дзе заставалiся яго мацi i бабуля. На лясной паляне ён знайшоў замярзаючага параненага чалавека, якi, як i Хосiд, скочыў з эшалону па дарозе ў лагер. Ад яго Рыгор даведаўся, што габрэяў у Гароднo больш няма. Паранены апынуўся пантофнiкам. У яго былi з сабою голка i дратва, якiм ён падшыў пантофлi Хосiда. Рыгор накiраваўся у горад Лiду, а там пайшоў у лес да партызанаў. Сёння Рыгор Хосiд – старшыня Гарадзенскага аб`яднання габрэйскай культуры iмя паэта Лэйбы Найдуса. Яго, як сведку Халакоста, часта запрашаюць на сустрэчы з моладдзю, дзе ён распавядае аб трагiчнай гiбели габрэйскай абшчыны Гароднi.

Контекст