1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Швэйцарыя далучылася да санкцыяў Еўразвязу дачынна беларускіх чыноўнікаў

Швэйцарыя далучылася да санкцыяў Еўрапейскага Звязу, дачынных беларускіх чыноўнікаў, што парушалі правы чалавека і фальшавалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Гэтая краіна, паводле паведамлення швэйцарскага знешнепалітычнага ведамства, таксама забараніла ім уезд на сваю тэрыторыю. Прадстаўнік Федэральнага дэпартамэнту замежных справаў Жан-Філіп Жэнэро патлумачыў, што рашэнне швэйцарскіх уладаў не пускаць на сваю тэрыторыю шэрага беларускіх чыноўнікаў «звязана з адсутнасцю свабоды ў гэтай былой савецкай рэспубліцы». Раней Швэйцарыя, якая не ўваходзіць у Еўразвяз, заклікала беларускія ўлады тэрмінова вызваліць палітычных вязняў, спыніць парушэнні правоў чалавека, забяспечыць сваім грамадзянам права на свабоду слова і сходаў.