1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Швецыя надае вялікую увагу сітуацыі ў Беларусі

Падчас з’езду Партыі Мадэратаў у Швецыі намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч сустрэўся з прэм’ер-міністрам Швецыі, міністрам замежных справаў, дэпутатамі шведскага парламента. Пра што была гаворка?

default

“Мы дастаткова шмат гаварылі пра цяперашную сітуацыю ў Беларусі. Я інфармаваў аб тым, як прайшоў Еўрапейскі марш, і наогул аб апошніх палітычных падзеях ў краіне”, - распавёў Аляксей Янукевіч.

На яго погляд, на сённяшні момант найбольш важнымі патрабаваннямі, якія Еўразвяз павінен выстаўляць да беларускага ўрада перад тым, як пачынаць сапраўднае супрацоўніцтва, з'яўляюцца: вызваленне палітычных вязняў і правядзенне зменаў у выбарчым заканадаўстве, а таксама ў практыцы прымянення выбарчага заканадаўства”.

Паводле словаў Аляксея Янукевіча, шведскія палітыкі адзначалі, што тэма вызвалення палітвязняў і змянення выбарчага заканадаўства ў Беларусі застанецца іхнім прыярытэтам у абмеркаваннях беларускага пытання як на узроўні парламента Швецыі, так і на Еўрапейскам узроўні.

“Яшчэ адным прыярытэтам застанецца падтрымка незалежных медыяў, якія яшче існуюць у Беларусі – і праз навучанне, і праз аказанне некай рэсурсная падтрымкі”.

Аляксей Янукевіч падкрэсліў, што «Швецыя наогул, і Мадэраты, і цяперашні іхні урад вельмі вялікую увагу надаюць сітуацыі ў Беларусі, натуральна, што яны вельмі добра абазнаныя - і прэмьер-міністр, і міністр замежных справаў, і самі дэпутаты шведскага парламента ў сітуацыі, якая цяпер у краіне. Яны сочаць за ёй».

Таксама ўдзельнікі сустрэчы гаварылі пра партыйнае супрацоўніцтва, адукацыю і абмен досведам. Справа ў тым, што партнёрскай партыяй БНФ з’яўляецца як раз шведская Партыя Мадэратаў.

“Былі адмеркаваны некаторыя праэкты, я пакуль што не хацеў бы аб іх гаварыць. Калі яны пачнуць ажыццяўляцца, тады можна будзе пра іх казаць”, - адзначыў намеснік старшыні Партыі БНФ.