1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чэшскіх сенатараў не пусцілі ў Беларусь

Беларуская амбасада ў Празе адмовіла ў візах чэшскім сенатарам Карлу Шварцэнбергу і Яраміру Шцеціну. Абодва плянавалі азнаёміцца з сітуацыяй у Беларусі і сустрэцца з патэнцыйнымі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта, прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый і масмедыяў. Паездку афіцыйна ўхваліла арганізацыйная камісія Сенату Чэхіі. У праграме паездкі была таксама дыскусія пра сяброўства Чэхіі ў еўраатлантычных арганізацыях і ўзаемадачыненнях Еўрапейскага Звязу і Беларусі. Сенатары яшчэ хацелі атрымаць інфармацыю пра нядаўнюю забарону беларускім Міністэрствам адукацыі выезду на стажыроўку ў Чэхію студэнтаў багемістыкі. Нягледзячы на шматразовыя спробы, сенатарам не ўдалося атрымаць афіцыйныя тлумачэнні ад часовага паверанага Беларусі ў Чэшскай рэспубліцы Мікалая Барысевіча.