1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чэшская амбасада абвяргае абвінавачанні Беларускага тэлебачання

Амбасада Чэшскай Рэспублікі выступіла з заявай у сувязі з абвінавачаннямі з боку Беларускай тэлебачання. "Беларускае тэлебачанне ў праграме “У цэнтры ўвагі” 19 лютага распаўсюдзіла дэзінфармацыю, спрабуючы дыскрэдытаваць нашу краіну і Чэшскую амбасаду ў Беларусі", — сцьвярджаецца ў заяве. Буклеты, пра якія ішла гаворка па Беларускім тэлебачанні, не ёсць “нейкай дыверсіяй”. Гэта тэкст рэзалюцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па сітуацыі ў Беларусі, апублікаваны са згоды ААН і перакладзены на беларускую мову Міністэрствам замежных справаў Чэхіі. Любы, хто цікавіцца свабоднай і праўдзівай інфармацыяй, можа атрымаць буклет з рэзалюцыяй у амбасадзе Чэхіі ў Менску, адзначана ў заяве. Амбасада Чэхіі ў Беларусі падкрэслівае, што праводзіць усю дыпламатычную дзейнасць адкрыта і празрыста, у адпаведнасці з Венскімі пагадненнямі пра дыпламатычныя дачыненні”.