1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чым ёсць Лінія Сталіна?

У Гістарычнай майстэрні ў Мінску адбыўся прэм'ерны паказ дакументальнага фільма "Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?". У кінастужцы прыводзяцца факты, паводле якіх глядач можа адказаць на пытанне – гонар ці ганьба?

default

Комплекс "Лінія Сталіна", паводле афіцыйнай назвы, з'яўляецца гістарычна-культурным. Ці ёсць ён насамрэч такім, гонар гэта ці ганьба - рабіць на гэтым месцы святочна-ваенна-забаўляльныя мерапрыемствы? Што ўяўляла на самой справе гэтая “Лінія Сталіна”, якімі ахвярамі і якой крывёй яна была пабудаваная, калі быў галадамор, і калі машына НКВД працавала на поўную моц? Ці быў у гэтым нейкі сэнс з ваеннага пункту гледжання? На гэтыя пытанні паспрабавалі адказаць рэжысёр фільма Галіна Самойлава, аўтар сцэнарыя і аператар Уладзімір Самойлаў, а таксама кансультант і ўдзельнік праекту, гісторык Ігар Кузняцоў.

Рэальную гісторыю ніхто не ведае?

Савецкі друк у перадваенныя часы шмат пісаў аб стварэнні фартыфікацыйных лініяў у Францыі, Фінляндыі ды Нямеччыне, але такой назвы – “Лінія Сталіна” - няма ні ў адным савецкім дакуменце даваеннага і пасляваеннага часу. "Лінія Мажыно” ёсць, “Лінія Манэргейма” ёсць, а вось “Лініі Сталіна” няма. Гэтую назву для абазначэння сістэмы “укрэпраёнаў” уздоўж старой заходняй мяжы СССР карысталі гітлераўскія прапагандысты і асабіста Гебельс", - кажа Ігар Кузняцоў.

Кінастужка пачынаецца з вялікага плану помніка Сталіну. У шапіках на “Лініі Сталіна” гандлююць сувенірамі, кнігамі ды кампакт-дыскамі, у якіх з большага аповед пра будаўніцтва комплекса “Лінія Сталіна”.

Біяграфіі самой “Лініі Сталіна” тут не знойдзеш. Дарэчы, яна яшчэ цалкам і не напісаная. Але, абагульняючы дакументальныя сведчанні, гісторык Ігар Кузняцоў канстатуе факт: стварэнне дотаў – у тым выглядзе, у якім гэта рабілася, не мела ваеннага значэння, бо нават прадугледжаная для іх зброя - гэта было нішто супраць нямецкай ваеннай тэхнікі.

А ў 1939 годзе пасля таго, як частка Польшчы была аб’вешчаная Заходняй Беларуссю, а дзяржаўная мяжа перанесеная далей на Захад, так званая “Лінія Сталіна” канчаткова страціла які-небудзь сэнс. Дарэчы, савецкія заводы нават спынілі выраб абсталявання для гэтых фартыфікаційных збудаванняў.

Гэта стужка, кажа аўтар сцэнарыя і аператар Уладзімір Самойлаў, "аб рэальнай гісторыі і для моладзі, і нават для людзей сярэдняга і сталага веку, якія не ведаюць нічога аб гэтым, бо няма нічога аб гэтым у падручніках. Нешта ёсць у спецыяльнай літаратуры, але яе мала хто чытае".

"Было шмат матэрыяла, шмат літаратуры давялося прагледзець, шмат што засталося за кадрам", - распавядае Галіна Самойлава і падкрэслівае, што асабіста яе ўсё гэта вельмі ўразіла, і нават цяжка знайсці словы, каб перадаць пачуцці, калі імя Сталіна ўзгадваецца такім чынам, як гэта зараз робіцца на дзяржаўным узроўні ў Беларусі.

Ігару Кузняцову шкада, што гэты фільм не мае перспектываў на шырокі пракат у Беларусі, нягледзячы на тое, што ў ім няма ніякай ідыалагічнай задумкі.

Шоу-бізнэс з цмянымі варыяцымі на гістарычную тэму

Зараз на “Лініі Сталіна” праводзяцца, так бы мовіць, ваенна-забаўляльныя відовішчы, якія падаюцца дзяржаўнымі медыямі як выхаваўча-патрыятычныя мерапрыемствы. І тады па тэлебачанні ледзь не кожную гадзіну гучыць заклік: а ты пабываў на “Лініі Сталіна”?

"Для чага створана “Лінія Сталіна”? На Беларусі не вельмі шмат помнікаў, вось яны і вырашылі прыцягнуць людзей, каб яны паглядзелі. Далі імя Сталіна, каб лепш гучала, а ён гістарычна не мае ніякакага дачынення да гэтага аб'екта", - з абурэннем кажа былы вязень канцлагера Маўтхаўзэн гісторык па адукацыі Яўген Хрол. Ён лічыць цалкам магчымым існаванне гэтай “Лініі Сталіна” як турыстычнага аб'екта, але яго абурае, што “з крывавай гісторыі пачатку вайны з фашызмам "робіцца шоу-бізнэс", і гэта глыбока абурае памяць загінулых тут людзей".

Рэжысёр Галіна Самойлава заўважае: "Гэтая стужка называецца "Лінія Сталіна. Гонар ці ганьба?" І кожны глядач мусіць сам адказаць на гэтае пытанне".

Контекст