1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“Чарнобыльскі шлях” – не ў заяўленым фармаце

Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” атрымалі адказ Мінгарвыканкаму па акцыі 26 красавіка. Чыноўнікі не дазволілі арганізатарам шэсцэ ад Акадэміі навук па праспекце Незалежнасці да аднаіменнай плошчы, дзе меў адбыцца мітынг.

default

Адказ заяўнікам мерапрыемства падпісаў намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту Міхаіл Ціцянкоў. У рашэнні сталічных уладаў даецца дазвол на традыцыйна вызначаны чыноўнікамі фармат мерапрыемства – збор удзельнікаў на пляцоўцы ля Нацыянальнай акадэміі навук, потым шэсце па ходніках уздоўж вуліцы Сурганава да Парку дружбы народаў у раёне Плошчы Бангалор і ўжо там мітынг.

Тэмы і лозунгі

Арганізатары “Чарнобыльскага шляху” вырашылі адмовіцца ад мітынгу ў Парку дружбы народаў, а ад 14-й гадзіны 26 красавіка прайсці шэсцем ад Акадэміі навук да Чарнобыльскае капліцы непадалёк ад гэтага парку. Там плянуецца правесці хвіліну жалобнага маўчання.

Удзельнікам прапануецца ісці з кветкамі ды знічкамі, а расцяжкі і нейкія лозунгі – па жаданні саміх людзей. Арганізатары, як сказаў DW-RADIO адзін з заяўнікаў акцыі, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч, канчаткова вызначыліся з пытаннямі, на якія будзе звернутая ўвага пад час мерапрыемства.

По ягоных словах, асноўныя тэмы – Не! пабудове атамнай электрастанцыі без грамадскага кантролю і адпаведнага экспертнага разгляду, пытанне са здароўем, а таксама пытанне з ільготамі, якіх улады пазбавілі “чарнобыльцаў” – ліквідатараў наступстваў катастрофы. Таксама – тэма “прававога Чарнобыля”, што абсалютна відавочна пасля апошніх судовых працэсаў над маладзёвымі актывістамі

“Пасля 25 сакавіка няма даверу да спецпадраздзяленняў міліцыі, таму будзе сфармаваная дружына, якая будзе падпарадкоўвацца заяўнікам гэтай акцыі, і мы спадзяемся, што не дапусцім ніякіх правакацыяў, будзем захоўваць грамадскі парадак, за які мы па закону адказваем як заяўнікі. Гэтая трагічная дата ў найноўшай беларускай гісторыі павінна адзначацца годна”, - ліча Ігар Рынкевіч.

Масавасць – не паказчык

Ігар Рынкевіч таксама не мае ілюзіяў наконт шматлікасці ўдзельнікаў сёлетняе акцыі. “Нават пяць тысяч грамадзян – гэта будзе вельмі сур’ёзна, паколькі ў нас зноў арыштоўвалі агітацыйныя матэр’ялы, канешне, праваслаўнае свята, дачны сезон – мы разумеем, што складана будзе разлічваць на вялікую колькасць удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”.

Але масавасць – не самы вялікі крытэр для гэтага мерапрыемства, важна паказаць, кажа Ігар Рынкевіч, “што мы ўшаноўваем усіх, хто ахвяраваў сваім жыццём і здароўем падчас ліквідацыі чарнобыльскае аварыі”.

Контекст