1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

«Чарнобыльская малітва» - лепшая кніга 2005 года

Аўтарка кнігі Святлана Алексіевіч стала пераможцай у намінацыі лепшая кніга ў жанры дакументалістыка Амерыканскага нацыянальнага таварыства кніжных крытыкаў

default

Нацыянальнае таварыства кніжных крытыкаў, заснаванае ў 1974 годзе, штогод уганароўвае лепшыя кнігі, апублікаваныя на англійскай мове. Прэмія не мае грашовага эквіваленту, аднак яна лічыцца адной з самых прэстыжных ў свеце англамоўнай літаратуры. У розныя гады яе атрымоўвалі такія класікі сучаснай літаратуры, як Джон Апдайк, Джэйн Смайлі, Ян МакЭван, Мэрылін Робінсан. Святлана Алексіевіч – пакуль адзіная прадстаўніца Беларусі, якая не толькі трапіла ў поле зроку сусветных крытыкаў, але і была прызнана лепшай у намінацыі «дакументальная проза». Беларуская кніга пра Чарнобыль абыйшла такія нашумелыя сацыяльныя творы аб актуальных праблемах нашага часу, як «Вялікая вайна за цывілізацыю: Захоп Блізкага Усходу» (аўтар – брытанскі карэспандэнт Роберт Фіск) і «Ноч набліжаецца: Народ Іраку ў ценю вайны Амерыкі» (аўтар – рэпарцёр газеты «Washington Post» Энтані Шадзід).

Як і ўсе творы Святланы Алексіевіч, кніга пра Чарнобыль –гэта дакументальныя аповеды сведкаў рэальных падзей. Цягам амаль 10 год пісьменніца сустракалася і размаўляла з былымі супрацоўнікамі атамнай станцыі, вучонымі, медыкамі, вайскоўцамі, самасёламі – з тымі, для каго Чарнобыль – гэта не метафара і сімвал, а асноўны змест жыцця. Часта, па прызнанні аўтаркі, відавочцы спяшаліся ў сваіх аповедах, баяліся не паспець, паколькі кошт іх сведчанням было само жыццё. Вось цытата з кнігі – успаміны жонкі пажарніка Васіля Ігнаценкі, які загінуў у першыя дні пасля аварыі:

«Вопраткі ніякай. Голы. Адна лёгкая прасціна паверх. Я штодня мяняла гэтую прасціну, а ўвечары яна ўся ў крыві. Уздымаю яго, і ў мяне на рукох застаюцца кавалачкі скуры, прыліпаюць... Любое шво – гэта ўжо рана на ім. Я зразала сабе пазногці да крыві, каб дзе-небудзь яго не зачапіць. Ніхто з медсясцёр не рашаўся падысці, дакрануцца, калі што-небудзь трэба, клічуць мяне. І яны... Яны фатаграфавалі... Казалі, для навукі. А я бы іх усіх выштурхнула адтуль! Крычала б і біла! Як яны могуць! Калі б я магла іх туды не пусціць...»

У англійскім варыянце кніга Алексіевіч мае назву «Галасы з Чарнобыля: Вусная гісторыя ядзернай катастрофы». Чаму твор аб Чарнобыльскай праблеме, а не палестына-ізраільскім канфлікце ці амерыканскім уварванні ў Ірак быў так высока адзначаны сусветнай супольнасцю? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў самой кнізе Алексіевіч.

У адным з раздзелаў аўтарка бярэ інтэрв’ю ў самой сябе як у непасрэднай сведкі катастрофы. Яна тлумачыць, што Чарнобыль – гэта пачатак новай гісторыі, ён не толькі веды, але і перадведы. Па словах Алексіевіч:

„Менавіта праз Чарнобыль імя маленькай , згубленай у Еўропе краіны , пра якую свет раней амаль нічога не чуў , загучала на ўсіх мовах , яна пераўтварылася ў д ’ябальскую чарнобыльскую лабараторыю , а беларусы сталі чарнобыльскім народам … Увесь свет стаў разумнейшым пасля Чарнобыля , і сёння беларусы як жывыя "чорныя скрыні " занатоўваюць інфармацыю для будучага . Для ўсіх».

Ссылки в интернете