1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чарговая спроба рэгістрацыі Руху "За свабоду!"

Ачолены экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам Рух "За свабоду!" чарговым разам спрабуе легалізаваць сваю дзейнасць. У Міністэрства юстыцыі зноў пададзены дакументы на рэгістрацыю арганізацыі.

default

Лідэр Руху "За свабоду!" Аляксандр Мілінкевіч

Намеснік старшыні Руху "За свабоду!" Юрась Губарэвіч выказаў DW-RADIO сваё бачанне перспектываў рэгістрацыі ў Мінюсце.

"Устаноўчы сход адбыўся 23 кастрычніка, на ім прысутнічала парадку 70 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта ўжо чацвёртая спроба, і невядома, ці будзе яна паспяховай. Аднак я хацеў бы сказаць, што дакументы, якія мы падалі, бездакорныя. Там не павінна быць ніякіх дачэпак і памылак, таму што кожны раз, калі што-небудзь такое знаходзіцца, калі мы падаем на рэгістрацыю, мы выпраўляем. Насамрэч, зараз мяч на баку ўладаў, і ўсё будзе залежаць ад іх.

Гэта палітычнае рашэнне, што да рэгістрацыі, але на фоне тых падзеяў, якія зараз адбываюцца, на фоне перамоваў паміж афіцыйнай Беларуссю і структурамі Еўрапейскага Звязу рэгістрацыя падаецца цалкам верагоднай. Прынамсі, сам факт рэгістрацыі альбо адмовы ў рэгістрацыі можа быць падставай для ацэнкі, наколькі шчыра дзейная ўлада гатова да такіх перамоваў". ( гк)

Контекст