1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чарговае затрыманне актывістаў Саюзу палякаў на Беларусі

У нядзелю ў прыватным доме ў Радуні Гарадзенскай вобласці былі затрыманыя старшыня не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс і журналіст Ігар Банцар, якіх пратрымалі ў пастарунку каля трох гадзінаў.

default

Анжаліка Борыс (фота з архіву)

Была спроба затрымання і васьмі грамадзянаў Польшчы, якія прыехалі ў Беларусь на сустрэчу з суайчыннікамі. Паводле кіраўніцы СПБ Анжалікі Борыс, у Радуні была сустрэча аддзела Саюза палякаў з людзьмі, на якую прыехалі госці з горада Свідніка, якія супрацоўнічаюць з аддзелам, з прапановай культурна-асветніцкага абмену. “У прыватнае памяшканне, дзе мы знаходзіліся, увайшлі памежнікі з міліцыянтамі і пачалі правяраць дакументы. Мяне і рэдактара “Магазына польскага” Ігара Банцара папрасілі, каб мы праехалі з імі ў міліцэйскі пастарунак у сувязі з тым, што мы знаходзімся ў прыгранічнай зоне і не маем на гэта дазволу”, - распавядае Анжаліка Борыс.

Па словах кіраўніцы Саюзу палякаў Беларусі, быў складзены пратакол. “Гэта цягнулася каля трох гадзінаў, потым нейкія людзі ў цывільным здымалі нас на камеру. Аднак, сустрэча з людзьмі адбылася, мы выехалі, пасля чаго я атрымала інфармацыю, што міліцыя і памежікі прыйшлі ў гэтую кавярню, дзе былі людзі, і патрабавалі, каб грамадзяне Польшчы, якія там знаходзіліся, праехалі з імі для праверкі дакументаў. Яны адмовіліся, бо там быў консул, які паехаў туды ўрэгулёўваць сітуацыю. Пазней усё гэта было прадстаўлена як простая фармальнасць і праверка дакументаў.

Незразумелыя гэтыя захады – па некалькі разоў правяраць дакументы, прыходзіць у прыванае памяшканне без запрашэння, фільмаваць – цяжка мне патлумачыць такое стаўленне. Улады нас не прызнаюць, відаць, гэтым усё і сказана. Гэтыя крокі мелі за мэту перашкодзіць нам правесці мерапремства, стварыць вакол яго негатыўную атмасферу. Мы з’яўляемся культуральна-асветніцкай арганізацыяй, і такі падыход для нас вельмі незразумелы”.

Апроч таго, у нядзелю на шляху ад Мінска да Гародні міліцыянты двойчы затрымлівалі мікраўтобус з прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацыяў, што кіраваліся ў абласны цэнтр на прэзентацыю сайта Аб’яднаных дэмакратычных сілаў udfb.org, серыі беларускіх аўдыёкніг таварыства «Белтонмедыя» і на адкрыццё фотавыставы «10 год з аднаго вакна» Андрэя Плясанава. Сярод затрыманых былі тэатральны рэжысёр Валеры Мазынскі , аўтар выставы Андрэй Плясанаў, актывіст “Моладзі БНФ” Франак Вячорка, а таксама пераможцы фестывалю “Бардаўская восень” Дар’я Кадамская і Павал Кузьм i ч . Да таго ж, памяшканне (офіс гарадзенскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі), дзе меліся адбыцца імпрэзы, паводле прадстаўнікоў праваахоўных органаў, аказалася атручанае ртуццю (быў знойдзены разбіты тэрмометр, з якога, як высветлілася пазней, ртуць не выцекла), таму мерапрыемства было перанесенае ў іншае памяшканне. Арганізатары назвалі інцыдэнты правакацыяй спецслужбаў з мэтаю сарваць імпрэзу.

Контекст