1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чаму у Нямеччыне прэса з’яўляецца чацвертай уладаю?

“Кожны мае права на свабоду выказванняў думак у вуснай, пісьмовай форме альбо ў малюнках. Цэнзура не мае мець месца” – пра гэта гаворыцца ў Пятым артыкуле нямецкай Кантытуцыі

default

Пры гэтым пад словам “думка” маецца на ўвазе любы погляд, ацэнка альбо пазіцыя. Паводле Канстытуцыі Нямеччыны, свабода думкі належыць да асноўных правоў чалавека і распаўсюджваецца на кожнага асобнага грамадзяніна.

Адной з асаблівых формаў свабоды думкі ёсць свабода прэсы, якой у Нямеччыне надаюць адмысловае значэнне. Яна гарантуе незалежнае і бесперашкоднае распаўсюджванне інформацыі і абараняе не толькі думкі альбо факты, але і матэр’ял забаўляльнага характару, прычым не дэферэнцуе інфармацыю па змесце і якасці. Таксама працэс пошуку і апрацоўкі інфрмацыі, напрыклад, у рэдакцыі, абаронены ад умяшальніцтва дзяржавы. Апрача таго, Артыкул 5 надзялае кожнага правам на бесперашкоднае атрыманне інфармацыі з усемагчымых крыніцаў.

Канстытуцыя ФРГ таксама прадугледжвае і забарону на цэнзуру. Іншымі словамі, дзяржава не мае права ўносіць змяненні ў праграмы вяшчання каналаў альбо ў змест матэр’ялаў газетаў, а таксама перашкаджаць распаўсюду інфармацыі іншымі спосабамі альбо выстаўляць для гэтага пэўныя ўмовы. Да таго ж, забаронена кантраляваць публікацыю матэр’ялаў заднім чыслом, за выключэннем выпадкаў, калі свабода думкі і прэсы парушае межы іншых нямецкіх законаў, такіх як абарона моладзі альбо крымінальнае заканадаўства. Але нават калі дзяржава апасаецца парушэння закону, яна не мае права забараніць публікацыю інфармацыі, і абавязаная ўстрымацца ад умяшальніцтва.

У Нямеччыне, як і ў любой іншай дэмакратычнай дзяржаве, прэса ёсць чацвертай уладаю, нароўна з выканаўчай, заканадаўчай і судовай уладамі. І служыць пры гэтым своеасаблівай кантрольнай інстанцыяй для гэтых трох уладаў, што і падкрэслівае яе свабодны і незалежны характар.

У адпаведнасці з тлумачэннем Федэральнага Канстытуцыйнага суду Нямеччыны, “свабоднае выказванне думкі ёсмць, у пэўным сэнсе, асновай любой свабоды ў цэлым”. Згодна тлумачэння, свабода думкі і прэсы проста неабходная для фармавання дэмакратычнага воевыяўлення грамадзянаў.