1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чаму Мікалай Аўтуховіч не з’явіўся у судзе?

Як паведаміла ягоны адвакат дастаўку прадпрымальніка, які знаходзіцца ў Ваўкавыску пад хатнім арыштам, павінен забяспечыць раёны аддзел унутраных справаў

default

Як паведаміла адвакат Мікалая Аўтуховіча Галіна Іванова, дастаўку прадпрымальніка, які знаходзіцца ў Ваўкавыску пад хатнім арыштам, павінен забяспечыць раёны аддзел унутраных справаў. Намеснік начальніка Ваўкавыскага РАУСа Аляксандр Глебаў адмовіўся каменціраваць сітуацыю. Блізкі сябра Аўтуховіча Уладзімір Асіпенка збянтэжаны, таму што яшчэ напярэдадні Мікалай збіраўся ехаць у Гродна на суд, нягледзячы на дрэнны стан здароўя. Па словах Асіпенкі, увечары мясцовая міліцыя паведаміла Аўтуховічу, што для яго дастаўкі ў суд будзе выдзелена машына, а Мікалай планаваў падаць у суд хадайніцтва аб магчымасці азнаёміца з матэрыяламі справы. Асіпенка кажа, што ў дзень суда тэлефоны прадпрымальніка былі заблакаваныя, а раніцай міліцыянт, які ведзе назіранне за хатай Аўтуховіча, пытаў у Асіпенкі, дзе знаходзіцца Мікалай.

Жонка Аўтуховіча Алена расказала, што яшчэ напачатку тыдня да іх прыйшоў ліст з гарадзенскага суда, у якім паведамлялася, што Мікалай не мае права зыходзіць з хаты. Суддзя Кастрычніцкага раёна Мікалай Рачынскі заявіў, што яму нічога не вядома пра гэты ліст.

Як паведамілі супрацоўнікі фірмы Аўтуховіча, сёння на тэрыторыю аўтабазы, дзе месцяцца аўтамабілі “Радыё-таксі” некалькі разоў прыязжалі міліцыянты і распытвалі пра месцазнаходжанне Мікалая. Супрацоўнікі фірмы расказалі “Нямецкай хвалі”, што Аўтуховіч даслаў ліст да Генеральнага пракурора Беларусі і пракурора Гарадзенскай вобласці. Ён абвяргае абвінавачанні ў свой бок, а таксама паведамляе, што здымае абавязак надалей знаходзіцца пад хатнім арыштам, таму што ў адносінах да яго сям”і парушаюцца законы.

Крымінальную справу аб ухіленні ад уплаты падаткаў Аўтуховіч называе палітычнай, а таксама заяўляе, што мае намер самастойна збіраць доказы сваёй невінаватасці. Суадносную інфармацыю ён паабяцаў абвесціць адразу ж пасля 23 лютага. Гэта адбудзецца у тым выпадку, калі да адзначаннага часу, як напісана ў лісце да Генпракурора, не будзе закрытая ганебная крымінальная справа. Акрамя таго, Мікалай Аўтуховіч напісаў, што не збіраецца з”яжджаць з Беларусі, але спыніць сваю барацьбу толькі пасля таго, як, па ягонаму выразу, справядлівасць будзе адноўленая.