1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чаму беларускія ўрачы едуць працаваць у Польшчу?

Польская сістэма аховы здароўя перажывае не самыя лепшыя дні. У некаторых медычных установах заходніх рэгіёнаў Польшчы адчуваецца недахоп лекараў і медсясцёр. На іх месца прыходзяць беларускія ўрачы.

Абяцанні улады павысіць заробкі на 30 адсоткаў спыніла страйкі лекараў, але не зняла з павесткі дня пытанне іх масавай міграцыі. Нават павялічаны заробак урача ў Польшчы застаецца адным з самых нізкіх у Еўразвязе. У той жа Францыі і Нямеччыне сярэдні медык зарабляе ў 4-5 разоў болей. Акрамя іншага, шэраг еўрапейскіх краінаў прапануе адмыслоўцам бясплатныя курсы па мове.

Ужо зараз у некаторых медычных установах заходніх рэгіёнаў Польшчы адчуваецца недахоп лекараў і медсясцёр.У бліжэйшыя 2-3 гады. паводле прагнозаў экспертаў, на Захад выедуць каля 30 адсоткаў польскіх урачоў, што можа прывесці да сур'ёзнага крызісу ўсёй сістэмы аховы здароўя. У адказ на выклікі міграцыі некаторыя кіраўнікі польскіх медычных установаў гатовыя запрасіць на працу ў Польшчы лекараў з Беларусі і Украіны.Для гэтага, алнак, трэба змяніць умовы найму на працу. Дырэктар шпіталя горада Рыьнік Томаш Леанкевіч ужо выказаўся за спрашчэнне працэдуры атрымання дазволу на працу ў гэтай краіне для беларускіх адмыслоўцаў. Беларускія лекары могуць зарабляць да 9-10 даляраў за гадзіну.

Такія намеры падзяляюць далёка не ўсе польскія медыкі. Некаторыя прадстаўнікі медустановаў заяўляюць пра неабходнасць стварэння годных умоваў працы для польскіх адмыслоўцаў. Маўляў, клікаць на працу -- гэта не выйсце са становішча. Трэба дбаць пра сваіх лекараў і пра тое, як прадухіліць іх масавы выезд за мяжу.

У арганізацыі "Польская медычная місія" "Нямецкай хвалі" паведамілі, што праблема выезду польскіх дактароў за мяжу насамрэч набалелая:

"У першую чаргу гэта звязана з эканамічным фактарам. Пераважна нашыя адмыслоўцы едуць у Ірландыю і Вялікабрытанію. Што ж датычыцца запрашэння на працу дактароў з Беларусі, то, хутчэй, гэта будзе залежыць ад палітыкі асобна ўзятай медычнай установы. Неабходна вырашаць праблемы ўнутры самой Польшчы -- і гэта не азначае, што мы выступаем супраць беларускіх калегаў. Напрыклад, наша арганізацыя актыўна супрацоўнічае з беларускімі лекарамі -- мы рэгулярна запрашаем на стажыроўку беларускіх медыкаў. І лічым такое супрацоўніцтва вельмі патрэбным і карысным для абодвух бакоў".

Выканаўчы дырэктар "Асацыяцыі беларускіх медыкаў" Андрэй Вітушка лічыць, што "непакой польскіх дактароў цалкам абгрунтаваны, бо з Беларусі з'язджаюць не самыя горшыя адмыслоўцы":

"У Польшчы ўжо працуе даволі шмат беларускіх медыкаў. І заробкі там вышэйшыя, і магчымасцяў для самарэалізацыі болей -- як, напрыклад, кантакты з замежнымі калегамі і праца ў сферы прыватнай медыцыны".

Андрэй Вітушка мяркуе, што калі працэдура атрымання дазволу дазволу на прцу ў Польчшы будзе спрошчаная, то колькасць нашых медыкаў, што выязджаюць за мяжу, павялічыцца. А гэта, у сваю чаргу, можа справакаваць пагаршэнне якасці і без таго не ідэальных паслугаў медустановаў Беларусі. Андрэй Вітушка:

"Я думаю, што асабліва гэта закране заходнія рэгіёны Беларусі. Ці будзе гэта азначаць крызіс у айчыннай сістэме аховы здароўя? Натуральна, выезд адмыслоўцаў за мяжу на ёй адаб'ецца. Улічваючы той факт, што медычная адукацыя ў Беларусі на дастаткова высокім узроўні і нашыя адмыслоўцы ўсюды запатрабаваныя. Прычым не толькі ў Польшчы" .